Лілія Ваўчок
Як нараджаецца дзіцятка-немаўлятка— Яго анёлачкі падхопваюць, нясуць І бласлаўляюць радасную матку Ды з Божай волі лёс ім наракуць…
…Так Горад наш аднойчы нарадзіўся У клапатлівай сваёй Матухны-Зямлі. На свята гэтае сам Бог з’явіўся, Перахрысціў Зямлю, сказаў: ”Жыві.
Радзі, Зямля! З тваіх багатых нетраў Хай чэрпае народ і хлеб, і соль. Даю ў дапамогу Сонца, Ветры. Пашлю і спёку вам, і восеньскую золь.
Я Салігорскам Горад наракаю І асыпаю незямной красой. З аднаго боку возера пускаю, Хай злучыцца яно са Случ-ракой.
Другая старана—лясы, дубровы. Грыбных мясцін хай хопіць на ўсіх. Не будзе зайздрасці—дык будзеце здаровы. А хто нагрэшыць—гоніць хай грахі.
Салёнае багацце прыхаваю У глыб далёкую, бяскрайнюю, тугую. А молайцам-карміцелям згадаю: Не дадзена мяняць Зямлю такую.
Вам, салігорцы, суджана гадамі Шукаць, знаходзіць, верыць і кахаць. Ды памятаць пра свайго Творцу ў храме. Хто пра яго забыўся, то ісці шукаць.
"Адам” у вашым райскім Горад-садзе Першапраходцам стане навякі. Дык пераймайце па маім загадзе Яго і спрыт, і годнасць, землякі !
Дзяўчат і хлопцаў я ствару на дзіва, На радасць і ўцеху іх бацькам. Я патрабую: хай растуць праўдзіва І праслаўляюць Горад тут і там.
Для развіцця адкрыю ўстановы: Садкоў пад сорак і дванаццаць школ. Ствару для навучання ўсе ўмовы. І пасялю на полі сам Футбол.
У пошуках жыццёвай раўнавагі Даю спакусы: грошы, прыгажосць. Шукайце самі ўнутранай развагі: Усе шляхі адкрыты, маладосць!
Прадказваю: з шахцёрскаю камандай Не будзе сорамна за Горад, за свой край Таму, што я вынослівасці даў ім, І працалюбства, і адданасці—трымай.
Дамы ўзвяду ў сучасным нана-стылі: Высотныя, прывабныя –жылыя. Але й да вёсак каб дарогі не забылі: Нябось, бабулькі і дзяды яшчэ жывыя!
Засею клумбы кветкамі, травіцай. Дам кожнаму ў жыццё па дзве рукі: Няхай шчыруе, каб маглі дзівіцца З яго заўзятасці суседзі-дружбакі.
У воблікі ўсім пашлю ўсмешку. І вочы я напоўню дабрынёй. А душы? Каб не крыўдна—уперамешку: Няхай працуе кожны над сваёй…”
І Бог ачнуўся. Ён спяшаўся ў Неба . Нязручна ж яму столькі між людзей: -Хай будзе хлеб надзённы і да хлеба… Ці ж маем права мы не апраўдаць Надзей?
|