| Главная » 2012 » Ноябрь » 20 » Маё ціхае шчасце 
 
|  |  | Лілія Ваўчок 
 
  Часам не заўважаю, Колькі шчасця я маю,
 Калі еду дадому,
 Спачываю ад стомы.
 
 Калі раніцай светлай
 Промень мне ўсміхнецца,
 Калі дзень мой – прыветны,
 А настрой – не схіснецца.
 
 Калі ветрык у спёку
 Прахалодай астудзіць,
 А вясёлка ў небе
 Закране і абудзіць.
 
 Калі краскі на лузе –
 Нельга не захапляцца.
 Калі бусел у небе –
 Нельга не любавацца.
 
 У тым плаўным кружэнні –
 Сутнасць роднай зямлі:
 Веліч, высь і сумленне,
 І адданасць раллі.
 
 Грацыёзныя крылы
 Ахінаюць дзяцей..
 Гэта маці-бусліха
 У час трывожных начэй.
 
 Так і маці Радзіма
 Грэе сэрцам сваім –
 Тым гарачым, адзіным –
 Для мяне – дарагім.
 
 Сярод родных і блізкіх
 Мне і дыхаць лягчэй,
 А на сцежцы, на слізкай,
 Дома падаць мякчэй.
 
 А бяда як прыхопіць –
 Помню, што не адна.
 Што на роднай старонцы
 Ёсць сябры і радня.
 
 Ёсць вялікі пачатак,
 Той, што змалку далі:
 Не багацце-дастатак,
 А любоў да Зямлі.
 
 Да свайго радаводу,
 Да сівых каранёў.
 Каб не здрадзіць народу –
 Свята веру ў Любоў.
 |  | Категория: Поэзия и проза |
Просмотров: 1332 |
Добавил: Елена
| Рейтинг: 0.0/0 |  Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Регистрация  | Вход  ] |