Круг творчества

Четверг, 21.11.2024, 15:52

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Март » 28 » Мая сям’я – мой гонар
22:44
Мая сям’я – мой гонар
Вольга Данілевіч

На роднай зямельцы
Усе мы не госці:
Усе мы чыесьці,
Усе мы кагосьці.
І хоць спарахнелі
Дзядоў нашых косці,
У нашай натуры
Ёсць іхняе штосьці.

                                     С.Сокалоў-Воюш

Наколькі надзённа і актуальна гучаць гэтыя радкі асабліва зараз, калі многія з нас не задумваюцца, хто мы, адкуль родам, кім былі нашы продкі. Чалавек без мінулага, без продкаў – што дрэва без каранёў. Здаецца, жыве, дыхае, але не трымаецца моцна за зямлю, можа "ўпасці” ад любой жыццёвай навальніцы.

У тлумачальным слоўніку беларускай мовы паняцце "сям’я” вызначаецца, як ´група людзей, якая складаецца з мужа, жонкі, дзяцей і іншых блізкіх сваякоў, што жывуць разам´. Я лічу, што сям’я – гэта значна шырэйшае паняцце. Сям’я – гэта і тыя, хто жыў задоўга да нас. Нашы пра-прабабулі і дзядулі, нашы "карані”. Гэта яны перадалі нам у спадчыну сваю працавітасць, шчырасць, дабрыню.

Сям’я майго таты з вёскі Чаланец. І бабуля, і дзядуля працавалі ў калгасе. Дзядуля - шафёрам, бабуля  - у паляводчаскай брыгадзе. У сям’і нарадзілася дзесяць дзяцей, але, на жаль, адзін хлопчык загінуў у двухгадовым узросце, і бабуля не атрымала ганаровага Ордэна маці, якім узнагароджвалі тых, хто выгадаваў дзесяцярых. Аднак для нас, яе дзяцей і ўнукаў, яна – сапраўдная гераіня. І для гэтага не патрэбны ніякія ордэны. Дастаткова таго, што ўсё сваё жыццё бабуля прысвяціла сям’і, разам з дзядулем вырасціла дастойных і паважаных людзей. Усе яе дзеці сумленна працуюць, большасць з іх атрымала вышэйшую адукацыю, кожны ўжо мае сваю сям’ю. Усе татавы браты і сёстры – выдатныя спевакі, таму ні адно свята не абыходзіцца без песень, жартаў, цікавых жыццёвых гісторый. Як весела бывае, калі мы ўсе збіраемся ў вёсцы ў бабулі (дарэчы, нас ужо сорак пяць!). І з якім гонарам глядзіць маці на сваіх дарослых дзяцей! А я ганаруся, што і я – частка гэтай сям’і.

Мая мама родам са Случчыны. І гэты мой дзядуля ўсё жыццё працаваў шафёрам, бабуля з 15 гадоў была даяркай у калгасе, потым скончыла тэхнікум і працавала заатэхнікам. У сям’і вырасла трое дзяцей. З маленства яны прывыклі да дабрыні, шчырасці, любові. Бацькі вучылі іх быць разам, дапамагаць адзін аднаму, таму і зараз адносіны іх застаюцца цёплымі, даверлівымі. Тата маёй бабулі загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны, прабабуля Вольга ў свае 25 засталася з трыма дзецьмі на руках! Якой моцнай і мужнай трэба быць, каб у такі цяжкі час падняць на ногі траіх дзяцей, якія былі зусім маленькія, пабудаваць хату, усё жыццё працаваць і ніколі не паскардзіцца на лёс. Я з гонарам нашу імя сваёй прабабулі і хачу быць падобнай да яе.

Мае бацькі жывуць разам ужо больш за дваццаць гадоў. Увесь гэты час у нашай сям’і пануе атмасфера любові і ўзаемаразумення. Бацькі да сённяшніх дзён захавалі цёплыя, пяшчотныя адносіны паміж сабой. І гэта найлепшы прыклад для нас, іх трох дочак. З ранніх гадоў мама з татам вучаць нас быць цярплівымі адна да адной, памяркоўнымі. Канешне, бываюць спрэчкі, невялікія крыўды, але мы ведаем, што сям’я грунтуецца на згодзе, уменні слухаць і паважаць іншага, уступаць, часам рабіць для блізкага чалавека тое, чаго зусім не хочацца.

У наш час трое дзяцей у сям’і – гэта ўжо рэдкасць. Але для маіх бацькоў гэта ніколі не было нечым звышнатуральным. Мая малодшая сястра Яна нарадзілася, калі мне было ўжо дзесяць год, а старэйшай Дашы чатырнаццаць. Такая розніца ва ўзросце не перашкодзіла нам, а, наадварот, дапамагла. Мы з радасцю мянялі пялёнкі маленькай Яначцы, вазілі ў сонечны дзень яе ў калясачцы, гатавалі для яе спецыяльныя дзіцячыя стравы. Адным словам, вучыліся быць самастойнымі і адказнымі. Мама спакойна магла пакінуць з намі сястрычку на некаторы час. Яна ж побач з намі рана навучылася чытаць і пісаць, лёгка запамінае вершы, любіць маляваць і спяваць.

Самае дзіўнае для мяне тое, як мае бацькі паспяваюць знайсці час для кожнай з нас. Ніколі мы не адчувалі недахопу ўвагі да сябе з боку таты і мамы. Ніколі не з’яўлялася нават думкі пра тое, што адну з нас любяць ці шкадуюць больш, чым другую.

Мы розныя. Кожная з нас мае асабістыя інтарэсы, схільнасці. Вельмі важна, што нам ніколі не забаранялі займацца тым, чым хацелася. Падабаецца – малюй. Хочаш танцаваць – спрабуй. А ўмееш – пішы вершы.  Магчыма, таму, паспрабаваўшы сябе і ў спорце, і ў музыцы, і ў літаратуры кожная з нас выбрала справу па душы: Даша скончыла мастацкую школу, не прапускала ніводнага творчага конкурсу і нярэдка мела добрыя вынікі. З дзяцінства захаплялася журналістыкай, неаднаразова перамагала ў конкурсах дзіцячай прэсы. У мінулым годзе яна скончыла  факультэт міжнароднай журналістыкі БДУ з "чырвоным” дыпломам, зараз працуе ў Мінску. Я – выпускніца музычнай школы па класе скрыпкі, у складзе ансамбля скрыпачоў Старобінскай школы мастацтваў не раз станавілася дыпламантам конкурсаў і фестывляў. Некалькі год таму пазнаёмілася з фатаграфіяй, захапілася, з задавальненнем удзельнічала ў конкурсах рознага ўзроўню, ёсць дыпломы. Вырашыла звязаць з фатаграфіяй сваю будучыню і  пасля заканчэння школы  паступіла на факультэт экранных мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе ўжо другі год атрымоўваю спецыяльнасць тэлеаператара.

Пра выбар Яначкі гаврыць яшчэ рана, але ўжо зараз яна, вучаніца 3 класа, - выдатніца, вельмі актыўны і нераўнадушны чалавек. З ахвотай вучыцца спяваць і займаецца ў  мастацкай школе. Бацькі не чакаюць ад нас, што мы станем вядомымі музыкантамі, мастакамі ці танцорамі, але разумеюць, што заняткі ў гуртках – добрая магчымасць паверыць у сябе, раскрыцца, знайсці занятак па душы. Мы прывыклі, што ўсё, за што бяромся, трэба выконваць добра, не абы-як. Вынік – шматлікія дыпломы за ўдзел у розных творчых конкурсах.

Ад мамы, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, любоў да роднай мовы перадалася і нам са старэйшай сястрой: мы абедзьве ўдзельнічалі ў раённых алімпіядах па беларускай мове, паказвалі нядрэнныя вынікі (у адзінаццатым класе Даша ўдзельнічала і ў абласным этапе), абедзьве прымалі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі. Дарэчы, мая першая даследчая праца звязана менавіта з гісторыяй сям’і, роду. Даследуючы паходжанне родавых мянушак, шмат новага даведалася пра сваіх продкаў, свае карані. Пахвальны водгук журы абласнога этапа навуковай канферэнцыі сведчцыць пра тое, што гэтая тэма цікавая і важная не толькі для мяне асабіста.

Мой тата, як некалі і яго бацька, працуе шафёрам. Стамляецца, але заўсёды знаходзіць час для нас. Вельмі шмат увагі патрэбна Янцы, і калі мама правярае сшыткі, тата з ёй і казкі чытае, і малюе, і кветкі з бісеру пляце.

Маму і тату я лічу Бацькамі з вялікай літары. І, шчыра кажучы, я б вельмі хацела, каб я ў жыццях сваіх дзяцей была настолькі ж важнай, як мае бацькі для мяне. Буду лічыць сябе шчаслівай, калі мая дачка будзе паважаць мяне і давяраць мне таксама, як я паважаю сваіх бацькоў.

Я не ведаю, ці змагу дасягнуць у жыцці ўсяго, аб чым мару, ці ўдасца атрымаць прафесію, якая падабаецца, пабываць там, дзе хочацца. Але дакладна ведаю: усяму лепшаму ў сваім жыцці я абавязана сваёй сям’і, і я пастараюся стварыць такія ж умовы для ўласных дзяцей, якія створаны бацькамі для мяне.
Категория: История моей семьи | Просмотров: 12325 | Добавил: Елена | Рейтинг: 3.4/7
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Март 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика