Круг творчества

Четверг, 21.11.2024, 19:36

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Март » 28 » Куфар як люстэрка лёсу маёй бабулі
21:41
Куфар як люстэрка лёсу маёй бабулі
Данілевіч Яніна,
вучаніца 3 "А” класа
ДУА "Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна”

У сям’і маёй бабулі, Данілевіч Сафіі Мікалаеўны, былі дзве дочкі і шасцёра сыноў. Бабуля – старэйшая з сясцёр, таму для яе бацькі рыхтавалі пасаг у першую чаргу. Так было заведзена. У куфар складалі ручнікі, посцілкі, хусткі – усё самае лепшае. Але, на жаль, у гады вайны (у аблаву) гэты куфар згарэў. У вёсцы рабілі куфры, але вельмі простыя, няўпрыгожаныя, пафарбаваныя ў цёмныя колеры. Куфар для бабулі прывезлі з Пінска. Ён адрозніваўся ад мясцовых знешнім выглядам і якасцю. Гэта вялікая драўляная скрыня, пафарбаваная ў цёмна-зялёны колер, але ўпрыгожаная белымі хвалькамі і кветкамі. Бабуля сваім куфрам вельмі ганарылася, бо мала ў каго быў падобны. З ім і замуж пайшла.

Што ж было ў бабуліным куфры?

На самым дне згорнутае скруткамі (слойчыкамі) стаяла палатно, якое бабуля ткала і выбельвала разам са сваёй маці. Потым з палатна шылі адзенне для сябе і дзяцей, ручнікі, бялізну. Больш грубае, нявыбеленае ішло на вопратку, тонкае і мяккае - на бялізну. Асобна ткалі палатно на ручнікі. Дзіўна мне было даведацца, як мылі раней бялізну. Тут таксама патрэбна было палатно. Бабуля расказала, што бялізну складалі ў скрыню, якую зверху накрывалі попельнікам. Гэта кавалак палатна, у які насыпалі попел. Попел, які раней замяняў мыла, залівалі гарачай вадой. Вада станавілася мыльнай, а сарочкі і ручнікі, паляжаўшы ў ёй, - чыстымі і белымі.



Далей у куфры ляжала чорнае сукно на світкі (верхняе адзенне), тканыя посцілкі і ручнікі. Ручнікі ў культуры беларусаў мелі асаблівае значэнне. Іх выкарыстоўвалі ва ўсіх абрадах. Ад бабулі даведалася пра ручнік-намітку. Гэта быў вузкі доўгі ручнік, які ткалі з больш тонкіх нітак, чым астатнія, а па краях упрыгожвалі вышыўкай. Калі ў сям’і нараджалася дзіця, нявестка вешала такі ручнік на калыску ў падарунак для свекрыві, каб тая дапамагала дзіця гадаваць. Такімі ж ручнікамі перавязвалі сватоў і хросных бацькоў на вяселлі, слалі яго пад ногі маладым, каб іх жыццё было доўгім і шчаслівым. Спачатку ручнікі вышывалі крыжыкам ніткамі чорнага і чырвонага колераў, каляровыя вышыўкі з’явіліся крыху пазней, калі гандляры-яўрэі пачалі прывозіць у вёску рознакаляровыя ніткі (горань). А яшчэ пазней іх замяніла яркая шэрсць. І сёння хату маёй бабулі ўпрыгожваюць посцілкі, навалачкі і ручнікі, вышытыя шэрсцю. Іх вышывала ўжо татава старэйшая сястра.

На ручніках у куфры ляжала святочнае адзенне. Вясельнае ўбранне нявесты: вянок, зроблены з каляровых кветак з паперы, андарак (спадніца з сукна), вышытая сарочка, гарсэт (безрукаўка) і фартух, упрыгожаны стужкамі. Вянок на вяселлі свякроў здымала з нявесткі і вешала на покуці, каля абразоў. Замест яго нявесце завязвалі хустку, якая нагадвала маладой, што яна ўжо замужняя жанчына. Гэтае ўбранне, акрамя вянка, апраналі потым на святы. Былі тут і сачыкі (жаночыя доўгія піджакі на гузіках з фарбаванага сукна). У вёсцы была швяя, якая вельмі хораша іх шыла і ўпрыгожвала па баках цэлым радам гузікаў.

Ляжалі ў куфры і хусткі. Іх было некалькі: тонкія паркалёвыя - паўсядзённыя, на лета; каляровыя, з прыгожымі кветкамі – святочныя; вялікая, з махрамі (апіненка) – на зімовыя халады, каб можна было і абвязацца. Куфар не мог змясціць усё адзенне, таму ў яго складалі толькі самае лепшае.

Збоку была аддзелена скрыначка, у якой хавалі ўпрыгожванні: пацеркі (маніста), пярсцёнкі (жуковіны), завушніцы. Там жа ляжалі дакументы, грошы.

Такі пасаг атрымала мая бабуля ад бацькоў на вяселлі. Дарэчы, у вясельным абрадзе куфар займаў важнае месца. Ён з’яўляўся сімвалам дабрабыту і працавітасці. На Палессі куфар прывозілі ў дом жаніха "перазоўцы”, госці нявесты, на другі дзень вяселля. Яго везлі з асаблівай пашанай. Дугу і воз або сані ўпрыгожвалі стужкамі, пад куфар засцілалі тканую посцілку (укладанку), а на яго садзіліся жанчыны і спявалі песні. Адну песню мая бабуля мне праспявала:

Многія вясельныя песні тады былі сумныя, бо дзяўчына ішла ў чужую сям’ю.

Пасля вяселля ў куфар складалі тое, што было асабліва важным для сям’і. Доўгі час у куфры маёй бабулі захоўвалася першая шапачка старэйшай дачкі. Яе шыла сама бабуля. Шапачка была ружовая, упрыгожаная атласнымі стужкамі. На жаль, яна не захавалася да сённяшніх дзён, як не захаваліся і іншыя рэчы з бабулінага куфра. Але ёсць палатно, шмат ручнікоў, саматканых посцілак.
Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 3837 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Март 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика