Лілія ВаўчокЦі бываюць позіркі цяплейшыя?
Ці ж бываюць словы дзе святлейшыя?
Ці ж бываюць думкі дзе важнейшыя,
Чым яны ў яе – і ўсе першыя.
Аб іх кроках – дзіцячых, штодзённых,
Аб іх справах – звычайных, мільённых,
Аб пачуццях – схаваных, натхнёных,
Усё аб іх, што ў ночах бяссонных.
Птушаняты мае вы бяскрылыя!
Што ж забыліся, родныя, мілыя?!
Свайго болю даўно я не чую,
Бо ўсё тыдні, хвіліны лічу я.
Ваша птушачка стала старая,
Бо спяваць песні вам перастала,
Толькі пільна і неяк маўкліва
Удаль глядзіць і глядзіць церпяліва.
|