Лілія Ваўчок, Салігорск
Наведвайце бацькоў, пакуль жывыя,
Пакуль малітвы шэпчуць за жыццё
Сваіх сыноў і дочак - як святыя!
....І ціха адыходзяць у небыццё...
І стане свет увесь чужым, няўтульным.
І ў кожным поглядзе шукаем родны лік.
Жывём і дыхаем паветрам тым - матуліным.
Да іншага ніяк ты не прывык.
Далоні пахнуць мамінай любоўю -
З гадоў тых цёплых, светлых, дарагіх.
І сэрца напаўняецца журбою...
Прабач, матулька, птушанят сваіх.