Скончыліся зімовыя канікулы. Большасць нашых вучняў правяла іх са сваімі сем’ямі, з бабулямі і дзядулямі. На канікулы прыйшлося і самае доўгачаканае і жаданае сямейнае свята – Новы год. Сваімі ўражаннямі ад зімовых канікул падзяліліся з намі вучні 6 "Б” класа.На фота Місуна Эльвіра з бацькамі
Самы цікавы дзень зімовых канікулГэты дзень пачаўся вельмі добра. Мама з самай раніцы бегала па кухні і вельмі перажывала, а мы з сястрой разважалі, якія падарункі атрымаем на Новы год. Потым прыехалі бабуля і дзядуля і і таксама пачалі мітусіцца, бегаць па хаце, як і матуля. Рыхтаваліся да свята. Цэлы дзень раз-пораз раздаваліся тэлефонныя званкі. Гэта тэлефанавалі родныя і сябры, каб павіншаваць нас з Новым годам. Нам з сястрой здавалася, што дзень цягнецца павольна і вечар ніколі не пачнецца! Але вось сабраліся ўсе госці, быў накрыты стол, рознакаляровымі агеньчыкамі свяцілася ёлка. Незвычайна прыгожым быў пакой. Смачныя стравы, жарты, вяселыя конкурсы – усё стварала асаблівы святочны настрой, якім, здавалася, была напоўнена ўся наша хата. І вось нарэшце падарункі! Мне падарылі кнігу, самакат, ролікі і вельмі прыгожую сукенку.
Гэта быў вельмі цікавы дзень!
Валерыя Гарбач, 6 "Б” класМае канікулыЯ правёў свае зімовыя канікулы ў бабулі. Яна вельмі прыгожая і добрая, я люблю ў яе бываць, бо мне заўсёды ёсць там чым заняцца. Мы гулялі з бабуляй у розныя гульні, чыталі разам цікавыя кнігі, а яшчэ пяклі саме смачнае на свеце пячэнне. Я люблю сваю бабулю і з радасцю праводжу з ёю час. Яна мяне многаму навучыла.
Уладзіслаў Бакуновіч, 6 "Б”Зімовыя дзянькіУ маёй сям’і усе любяць зіму. Калі выпаў снег, мы ўсе разам хадзілі ў лес, гулялі там, фатаграфавалі прыгожыя пушыстыя галіны і вялікія гурбы снегу пад дрэвамі. Вечарамі мы з сястрой глядзім на прыгожыя ўзоры на вокнах і ўяўляем сабе казачныя краіны, чароўныя лясы і фантастычных жывел.
Карына Бараноўская, 6 "Б”Зімовыя забавыНа выхадныя я хаджу да бабулі і дзядулі. Яны жывуць у Старобіне, і я часта ў іх бываю.
Яшчэ раніца, але дзядуля ўжо вяртаецца з рыбалкі. Ён, як і заўсёды, нічога не злавіў, але атрымаў задавальненне! На вуліцы мароз, ён шчыпаў мяне за шчокі, і я крыху змерзла, але хутка сагрэлася ад бабуліных піражкоў з мясам. Яны такія смачныя!
Потым мы ўсе разам ідзем на вуліцу, катаемся на лыжах і санках. Весела! Старыя санкі не вытрымліваюць і ламаюцца. Мы доўга вазіліся з дзядулем, але так і не адрамантавалі іх.
Ангеліна Сідарава, 6 "Б”