Матэрыял падрыхтавала Рудэнка Л. Р. ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Круковіч Мікіта, 6 «Б” клас “Капрызная зіма”
Быў ясны зімовы дзень.З неба церушыў лёгкі сняжок. Я хутчэй апрануўся і куляй выскачыў на вуліцу. За мной выбегла малодшая сястрычка Марыя. Я пачаў будаваць снежную крэпасць, а Маша - ляпіць снежную бабу. Задаволіўшыся сваім заняткам, мы пачалі гуляць у сняжкі. Я хаваўся за сваё ўмацаванне, а сястра – за снегавіка. Чырвоныя і задаволеныя, адправіліся мы дадому. На другі дзень зранку паглядзелі мы ў акно… Якое ж было здіўленне і расчараванне!... Пад акном замест снегавіка ляжала кучка снегу, наверсе – морква. Сястра сказала: “ Вось такая ў гэтым годзе зіма капрызная”. Але я яе супакоіў: “Яна яшчэ вернецца, вось паглядзіш!”
Таміла Дар’я, 6 “Б” клас “Зімовыя канікулы ”
Дзень зімою, асабліва сённяшняй, можа быць розны: ясны і сонечны, марозны і пахмурны. Неба – шэрае ці яснае, высокае або нізкае, снег – мяккі і пушысты, іскрысты або пульхны. Але я рада любому надвор’ю, бо пачаліся доўгачаканыя канікулы! А забаў знойдзецца ў гэты час розных: канькі, лыжы, снежкі, санкі… А нагуляўшыся на вуліцы, можна схадзіць да сяброў, паглядзець цікавы фільм. Я вельмі люблю канікулы!
Піліпчук Аляксандра, 6 “Б” клас “Зімовы дзень”
Недалёка ад нашай хаты знаходзіцца каток. Я прачнулася, выглянула ў акно і здзівілася: там ўжо былі першыя “героі”. Я з сястрой таксама пасля снедання выскачылі на вуліцу. Быў сонечны дзень, сабралася шмат дзетвары. Марозік мацнеў, але ніхто не хацеў ісці дадому. На катку мы сустрэлі сваіх сяброў. Так не хацелася нам вяртацца дахаты, столькі эмоцый і задору атрымалі мы ў гэты дзень!
Муравейка Мікіта, 6 “Б” клас “Зімовы настрой”
Як падымаецца настрой , калі на вуліцы свеціць сонейка і злёгку шчыпае марозік за шчокі. Як мы радуемся ў гэтым годзе першаму снегу! Наваколле схавалася пад пушыстым белым снегам. Дрэвы і кусты асабліва прыгожыя, бо яны надзелі снежныя башлыкі.Сняжок блішчыць, пераліваецца пад сонцам, як дыяменты. Выходзіш на вуліцу – і апыняешся ў казцы! А як радуюцца зімовым забавам дзеці! У такі сонечны марозны дзянёк можна пагуляць у хакей, пакатацца на лыжах, пагуляць у сняжкі…
Корж Сафія, 6 “Б” клас “Зімняя горка”
Зранку выйшла на вуліцу, надвор’е было дрэннае. Хмары зацягнулі ўсё неба. Я, сумная, вярнулася ў дом: ну, вось, канікулы, а ты зноў сядзі ў памяшканні… Але бліжэй да абеду неба праяснела, выглянула сонейка, пайшоў сняжок. Ура! На вуліцу хутчэй! Каля нашага дома ёсць горка. Зімой можна пакатацца на лыжах, на санках. Хутчэй туды! Там ужо сабралася шмат дзяцей. Смех, гоман, жарты… Шчокі ва ўсіх чырвоныя, настрой бадзёры! Як цудоўна пазабаўляцца з сябрамі на зімняй горцы!
|