Вучні Старобінскай сярэдняй школы прызнаны пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу-выстаўкі «Упрыгожым Беларусь кветкамі» акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», конкурсу сацыяльных праектаў “Мая сям’я – мой гонар” і ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.
Прызнаны пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу-выстаўкі «Упрыгожым Беларусь кветкамі» і ўзнагароджаны дыпломамі ў намінацыі «Там, дзе я жыву» за 1-е месца Вашчабровіч Ягор, Буд-Гусаім Дар'я, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «У свеце цудоўнага» ДУА «Старобінская СШ Салігорскага раёна»,«Кветкавыя фантазіі Старобіна», кіраўнік Буд-Гусаім Iрына Леанідаўна;
у намінацыі «Фантазіі ў мундзіры» за 2-е месца Грыцкевіч Паліна, Сушко Iрына, Таболіч Валерыя, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «У свеце цудоўнага» ДУА «Старобінская СШ Салігорскага раёна», «Цудоўны Палац» кіраўнік Iгнаценя Вольга Уладзіміраўна;
за 3-е месца Грыцкевіч Паліна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах «У свеце цудоўнага» ДУА «Старобінская СШ Салігорскага раёна», «Беларускі каравай», кіраўнік Iгнаценя Вольга Уладзіміраўна.
У конкурсе сацыяльных праектаў “Мая сям’я – мой гонар” у намінацыі «Ад прадзедаў спакон вякоў…» абладальнікам Дыплома 1 ступені за прадстаўлены відэаролік аб гісторыі сваёй сям'і стаў Ермаловіч Аляксандр, вучань 7 "В" класа.
А ў намінацыі «Сям’я – адзінства думак і спраў» Дыплом 1 ступені за сацыяльны інтэрнэт-праект "Круг сям'і" заваяваў калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам Алены Міхайлаўны Евіч: Дзялендзік Кацярына, Бойка Сільвія, Дзялендзік Паліна, Шакалян Аліна, Шпакоўская Ксенія.
Віншуем пераможцаў!
|