Лілія Ваўчок
Усё пачынаецца аднойчы, Адкрыўшы новы шлях жыцця, Мы нараджаемся не двойчы, А ўваскрасаем з небыцця.
Не выпадкова мы прыходзім У боскі свет і да людзей. З сабою мы святло прыносім, Каб асвятляць шляхі надзей.
Каб шлях быў ісцінным і светлым - Стараемся пакінуць след - У справах нашых запаветных, У сэрцах поўных, як Сусвет.
Сямью стварыць - гэта навука, Іспыт на цвёрдасць маладых. Бо авалодаць ёю - мука, Адна з нялёгкіх, залатых.
Дык як жа нам не разгубіцца У мітусні жыццёвай той? Як са сваёй сям’ёй злучыцца І жыць гармоніяй святой?
Каб быць у згодзе ды спакоі І мець сямейны ціхі лад, Патрэбна ў міры жыць з сабою, Забыць пагрозы і загад.
Узорам быць цярпення, ласкі, Жыцейскай мудрасцю здзіўляць, На ноч чытаць дзіцяці казкі, І чым жыве ён - распытаць.
Старацца заслужыць даверу, Калі дарослы ў цябе сын. Тады дзіця табе паверыць Што ў праблемах – не адзін.
Калі дачцэ бывае туга, На твары – сум і пустата. Я тут жа стану яе другам, І знікнуць боль і цемната…
Успамінайце сябе дзецьмі, Бо ўсе мы родам з тых часоў. І прыйдзе разуменне – верце – І усталюецца Любоў.
Прасіцеся ў дзіцячы мары, Бывайце ў душах іх часцей. Вы разам знішчыці ўсе хмары, І самі станеце чысцей.
|