Матэрыял падрыхтавала Рудэнка Л. Р.
8 Сакавіка традыцыйна адчыняе дзверы ў вясну – пару светлых надзей і летуценняў, час спадзяванняў і змены настрою з “зімовай спячкі “ на цудатворнае вясновае ажыўленне. Становіцца цяплей не толькі ў прыродзе, але і ва ўзаемаадносінах людзей . Цеплыня, святло, дабрыня ў гэтых незвычайных ператварэннях залежыць у першую чаргу ад жанчын. Мы ўдзячны ім за абаяльнасць і прыгажосць, разуменне і цярпенне . Няхай заўсёды ў іх душах квітнее вясна, а шчасце і каханне будуць вечнымі спадарожнікамі жыцця!
Прапануем вашай увазе роздумы і разважанні навучэнцаў нашай школы пра Жанчыну, пажаданні самаму роднаму і светламу чалавеку на Зямлі – матулі.
Буд-Гусаім Юлія, вучаніца 11 класа
Жанчына – захавальніца сямейнага агеньчыка, так было і будзе заўжды. У далёкім мінулым у абавязкі жанчын уваходзіла толькі прыгатаванне ежы ды выхаванне дзяцей. Але ў наш час становішча яе ў грамадстве значна змянілася, яна стала ва ўсіх адносінах на адным узроўні з мужчынамі: і ў сям’і, і ў кіраўніцтве, і на вытворчасці. Але, на маю думку, жанчына павінна быць усё ж жанчынай – прыгожай, абаяльнай, пяшчотнай. І каб так было ў сучасным жыцці, патрэбна каб мужчына зрабіў усё магчымае для гэтага і выконваў усе патаемныя мары Жанчыны!
Дубіцкая Кацярына, вучаніца 11 класа
Мама, мамачка, матуля… Хіба ёсць на Зямлі слова больш ласкавае і пяшчотнае за гэта!? Зразумела, няма. У яго ўкладзена ўся зямная пяшчота, дабрыня, любоў. На працягу ўсяго свайго жыцця - і ў цяжкую часіну, і ў радасную хвіліну - мы звяртаемся да самага блізкага і роднага чалавека на Зямлі – матулі. Бо яны нас любяць розных і не за нешта канкрэтнае, а проста за тое, што мы ёсць. І ніхто так не зразумее нас, як мама, і ніхто так хутка не прыйдзе на дапамогу, як яна. Дык давайце будзем старацца не прыносіць ёй горкіх хвілін і расчараванняў, а заўсёды толькі радаваць сваімі поспехамі і ўчынкамі!
Селівестрава Вераніка, 11 клас
Маці – кароткае слова, але колькі сэнсу закладзена ў ім…Памятаю, як вяла мяне мама ў першы клас, моцна трымаючы за руку і перажывала за новы этап у маім жыцці. Яна заўсёды была побач, калі патрэбна была дапамога: і літары першыя дапаможа пісаць, і параду дасць карысную, калі з сябрам пасварыўся. Яна прытуліць да грудзей, калі ты хварэееш, пацалуе з разуменнем, калі табе сумна. І тады не страшна жыць, і тады прасцей глядзіш на праблемы, і тады з упэўненасцю крочыш у будучае.
Бабко Дзяніс, 11 клас
Маці – самы родны і дарагі чалавек для кожнага чалавека. Яна дорыць сваю любоў і пяшчоту свайму дзіцяці з першых хвілін свайго жыцця. Маці – і моцны чалавек, і ў той жа час такі ранімы. Таму я прызываю ўсіх: часцей радуйце іх, абдымайце, цалуйце, дарыце кветкі, гаварыце пяшчотныя і цёплыя словы самым родным і любімым людзям на Зямлі – сваім матулям!
Малаш Вольга, 11 клас
Прыгожае слова – матуля…Колькі ў ім цеплыні і пяшчоты! Пра маму можна гаварыць бясконца. Для кожнага дзіцяці – гэта самы блізкі чалавек па жыцці. Мама дорыць нам жыццё, перажывае з намі ўсе трывогі і радасці, у цяжкую часіну яна першая табе дапаможа. Я велмі люблю сваю матулю, стараюся не крыўдзіць яе, не расчароўваць сваімі паводзінамі. Я ў любым узросце буду яе любіць, дапамагаць, шанаваць!
Высоцкая Вікторыя, 5 клас
Матуля
Дзякуй Богу, што жыве на свеце маці!
Радней чалавека на свеце няма:
Таму яе трэба любіць, шанаваці,
Абдымаць, цалаваць матульку зрання!
Няхай яе вочы, як зоркі, свецяцца,
Як сонейка, іскрыцца мамін твар,
Усмешкай позірк яе квеціцца
І здзейсніцца цэлы букет яе мар!
|