Круг творчества

Четверг, 21.11.2024, 20:33

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2014 » Октябрь » 5 » Мой Старобін
10:25
Мой Старобін

Настасся Рудэнка

Ты прыгажэй  кутка не знойдзеш

За берагі Случанскіх вод –

Старобін чацвёртае стагоддзе

Гісторыі свой сочыць ход.

І шчасце тут было, і гора,

Але агонь бяды заціх.

Хоць воды Случы не гавораць,

Я чую ў сэрцы голас іх…

 

Сто рабынь, сто рабін, стары Бін, староба (стары чалавек)…Кожная з гэтых версій назвы майго мястэчка мне здаецца верагоднай і правільнай. З легенд пра Старобін і пачалася мая зацікаўленасць гісторыяй роднага куточка. Я вельмі люблю свой пасёлак, таму ўжо пяты год з’яўляюся членам гуртка “Юны этнограф”, дзе мы знаёмімся з гісторыяй, культурай, бытам малой радзімы – Старобіншчыны.  І кожны год з задавальненнем я слухаю легенды пра Старобін, якія з натхненнем распавядае кіраўнік новым членам гуртка.

Нас настолькі захапілі легенды пра Старобін, што мы іх тэатралізавалі ў літаратурна-драматычнай кампазіцыі “З легендаў і казак былых пакаленняў”. Кампазіцыя была прызнана лепшай на раённым фестывалі тэатральнага майстэрства. Ды  інакш і быць не магло: такая багатая гісторыя ў нашага мястэчка. Ці не дзіва -  хутка 400 гадоў!

Старобінская зямля багата і сваімі людзьмі. Мне падабаецца, як пра гэта сказала В.Аколава, паэтка-зямлячка: “З дзён учарашніх Случанская зямля і яе духоўнасць удзячны Уладзіславу Сыракомлі, казачніку Рэдкаму, Аркадзю Чарнышэвічу, Янку Чарнышэвічу, Янку Скрыгану, Галіне Макаравай…Як буслянак вясной – пералік імёнаў: высокі і даляглядны. Айчына крывічоў, прыпалеская Салігоршчына – на гордасць мужная і былінная”.

Мы ганарымся, што наша старобінская зямля дала свету цудоўную актрысу Галіну Макараву. Яе імя ўшанавана  ў назве вуліцы пасёлка, а ў Дзіцячым доме творчасці прымае юных старобінцаў і гасцей музей Галіны Макаравай.

Гераічныя старонкі гісторыі ўваскрашаюць і імя Алега Вабішчэвіча, трынаццацігадовага разведчыка, які быў замучаны нямецкімі карнікамі за сувязь з партызанамі. Наша піянерская дружына з гонарам носіць яго імя.

Можна доўга яшчэ пералічваць славутых людзей Старобіншчыны, і за кожнай вялікай постаццю – цэлая гісторыя, прыклад адвагі, таленту, адданасці Бацькаўшчыне.

Вось за гэта, у першую чаргу, і люблю я свой край - мілую Старобіншчыну. А яшчэ за прыгожыя краявіды, за цудоўных сяброў, за родных і землякоў, якія кожны дзень дзеляць са мной радасці і клопаты жыцця на гэтай гераічнай, старажытнай, славутай Старобінскай зямлі!

Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 1936 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Октябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика