Лілія Ваўчок Найпадобнай Еўфрасінні Полацкай
Царкоўныя званы Сафійскага сабора І купалы, што ў золаце, глядзяць з вышынь… Стагоддзямі плыве да вас людское мора, Каб дакрануцца, прытуліцца да святынь.
Часінай светлай на святой зямліцы, Якую сам Гасподзь пацалаваў, Ёй суджана нябёсамі з’явіцца, Каб Полацкі наш край бялюткім стаў.
Бялюткім ад званоў і ад малітваў, Дзе нават травы шэпчуць: ”Божа мой! Не дапусці варожасці і бітваў. Дай палачанам веру і спакой " .
Яна абрала шлях, што ў Божым храме : У Божым Доме—усе каштоўнасці жыцця . А Крыж Святы, што асвятляў гадамі, Змог уваскрэснуць нават з небыцця.
Усё пачалося з юнае Прадславы, З яе нябесных помыслаў, з любві. З любві да Бога. І не дзеля славы, А дзеля чысціні духоўнай на зямлі.
І ёй здавалася, што ўсё йшчэ мала. І зноў малілася прад вечным абразом. І прагла, каб часіна ўсё ж настала, Калі навекі яна злучыцца з Хрыстом.
Зямля Святых планеце падарыла Дзяцей сваіх, што ў вечнасці жывуць. Рагнеда , Рагвалод , Францыск Скарына, Князь Усяслаў і Сімяон! Іх вобразы ў сэрцах берагуць.
Зямля Святых! Ты і сама Святая, Бязгрэшная, цнатлівая зямля. І праз вякі малітвы далятаюць, І шэпчацца з нябёсамі ралля.
Я веру: неба дыхае яснотай, Бо з вышыні на ўсіх глядзяць Яны. І дзівяцца не толькі з пазалоты… І цешацца, што ў свеце не адны.
|