Алена Чарняўская, вучаніца 10 “Б” класа
У нядзелю 10 мая, я ездзіла віншаваць бабулю са святам – Днём Перамогі. Жыве яна ў вёсцы Крушнікі . І хоць бабуля не вельмі любіць успамінаць той страшны час, але зноў і зноў набягае ў яе памяці…
- Я тады была зусім яшчэ маленькай дзяўчынкай ,- казала яна, -але, як усё пачалося, памятаю і цяпер. Мы прачнуліся ўсе ад страшнага гулу . Маці хутка усіх сабрала і вывела на вуліцу.Калі я падняла вочы і паглядзела на неба, то ўбачыла самалёты . Мама ўсіх нас схавала ў невялічкі паграбок, які знаходзіўся недалёка ад хаты. З надзеяй на тое, што мы застанемся жывыя і бомба не трапіць у нас . Калі атака прайшла, мы выйшлі з нашай хованкі і пайшлі ў хату . Але немцы не надоўга пакінулі нас.
Часта ўночы да нас заходзілі партызаны . Мы іх кармілі, давалі прытулак, давалі тое-сёе з харчоў з сабой.
Жылі мы ў страху , нам шмат расказвалі пра карныя аперацыі ,якія праводзілі немцы ў суседніх вёсках. Як жыўём спальвалі жыхароў і расстрэльвалі дзяцей і жанчын не шкадуючы нікога, асабліва яўрэяу.
Аднойчы я са сваімі суседкамі выйшлі на вуліцу і селі на лаўку. Паўз нас праехаў матацыкл з немцамі . Раптам матацыкл пад'ехаў да нас і спыніўся. мы ў страху прыціснуліся адзін да аднаго . Адзін з немцаў вылез з каляскі матацыкла і падышоу да нас, пакорпаўся ў кішэні і дастаў нейкі скрутак. Калі ён разгарнуў скрутак , мы ўбачылі цукеркі-ледзякі . Ён па чэрзе пачаў раздаваць цукеркі ўсім дзяўчынкам. Раздаў усім. але мяне мінуў і кінуў злосны погляд у мой бок. Чаму? Мабыць, думаў, што я яўрэйка, бо ў мяне былі густыя цёмныя валасы і бровы… Пасля гэтага мама мяне не выпускала на вуліцу, каб са мной не здарылася нічога дрэннага.
Цяжка было, жудасна, горка , страшна жыць пры акупацыі, але наш народ вытрымаў і гэта. Дзякуй нашым салдатам, партызанам за Перамогу…
Бабуля замаўкае, а я думаю: прайшло столькі часу, а раны душэўныя не зажываюць, непакояць і трывожаць памяць бабулі.
Жыві яшчэ доўга-доўга, мая родная!
|