Валерыя Гарбач, 7 “Б” клас
Самы дарагі чалавек.
Самы дарагі чалавек. Хто гэта? Я ведаю, што вы ўжо зразумелі. Гэта – яна. Гэта тая, што падаравала мне жыццё, што шануе мяне, клапоціцца і любіць, нягледзячы не на што. У яе прыгожыя вочы, чыстае сэрца, мяккія і заўсёды ласкавыя рукі. А якая яна добрая, разумная!
Яна ўсё раскажа: пра каханне, пра жыццё, пра ўвесь свет вакол мяне. Яна ніколі не скардзіцца на мяне, не тымае злосці ці крыўды, бо ведае, што я яшчэ не такая разумная, як яна. Яна радуецца маім перамогам і турбуецца, калі ў мяне нешта не атрымліваецца. Яна ніколі мяне не перастане любіць, бо я ў яе такая адзіная. Як і яна ў мяне!
Безумоўна, самы дарагі чалавек – гэта МАМА.
Дзмітрый Гаргун, 7 “Б” клас
Мая мама
Самы дарагі і лепшы чалавек для мяне – гэта мая матуля. Я магу расказаць ёй любую таямніцу, даверыць усе свае сакрэты. Яна заўсёды дапаможа мне і дасць добрую параду.
Мая матуля вельмі прыгожая. У яе блакітныя вочы і светлыя валасы. Я здзіўляюся, як яна паспявае зрабіць столькі спраў: у доме заўсёды чысціня і парадак, мама вельмі смачна гатуе. Да дня майго нараджэння матуля ўпрыгожвае кватэру шарамі і рознакаляровымі плакатамі, гатуе вельмі смачны торт.
Я вельмі шкадую і люблю сваю матулю.
Дзіяна Вашчыла, 7 “Б” клас
Матуля
Самы дарагі для мяне чалавек – гэта маці.
Мая мама сярэдняга росту, у яе прыгожыя прамыя валасы, блакітныя вочы. Яны заўсёды ясныя. У маёй мамы прыгожая ласкавая ўсмешка, якая заўсёды падымае мне настрой.
Мая матуля ветлівая, добрая, пяшчотная, ласкавая. Яна ўмее падтрымаць у цяжкую хвіліну, даць ідэальную параду, у любой сітуацыі падкажа, што рабіць. Я ведаю, што мая матуля заўсёды зразумее і падтрымае мяне, парадуецца маім поспехам.
Любіце сваіх мам, ніколі не крыўдзіцеся на іх, памятайце, што мама ў кожнага з нас – адна.
|