Грыцкевіч Паліна
Кіраўнік Ігнаценя Вольга Уладзіміраўна
Традыцыйна на Беларусі канец восені лічыўся часам вяселляў. Завершана праца ў полі, на прысядзібных участках, сабраны ўраджай. Можна і адпачыць. Ды і гасцей ёсць чым пачаставаць. Пачэснае месца на стале заўсёды займала бульба, нездарма яе называюць другім хлебам беларусаў. Абавязковым атрыбутам беларускага вяселля з’яўляецца і каравай. Каравай на вяселлі – гэта сімвал дабрабыту, багацця, сямейнага шчасця.
Хлеб і бульба – гэта не толькі аснова нашага харчавання, а і важныя элементы беларускай культуры. Мне падумалася, чаму б не аб’яднаць іх у адно цэлае? Каравая з бульбы яшчэ ніхто не бачыў! Я вырашыла ўвасобіць сваю фантазію ў жыццё: стварыла дэкаратыўны каравай з бульбай на конкурс “Фантазіі ў мундзіры”.
Трох’ярусная аснова выканана з пенапласту і салёнага цеста. Упрыгожаны каравай бульбай, гронкамі рабіны і вінаграду, зернем кукурузы і зялёнага гарошку. На вярхушцы, якая па традыцыі застаецца ў маладых, - лялькі ў святочных касцюмах. Змяшчаецца каравай на стале, накрытым абрусам з выявамі кветак лёну. Стол таксама з’яўляецца часткай кампазіцыі.
У сваёй рабоце я выкарыстала гародніну, прыродныя колеры якой - белы, чырвоны і зялёны – з’яўляюцца традыцыйнымі колерамі беларускай культуры (адзенне, ручнікі, дойлідства). Іх мы бачым і ў дзяржаўнай беларускай сімволіцы (герб, сцяг).
Традыцыйна на Б
|