Главная » 2013 » Май » 30 » Байка “У госці”
|
Малаш Ганна з дапамогай настаўніцы Ліліі Аляксандраўны Воўчак
Байка "У госці”
Жылі ў лесе Барсукі. Пяклі аладкі з белае мукі Ды дзікіх жыхароў сардэчна частавалі І ў хаце Барсуковай лад трымалі.
Аднойчы ім здалося: Пара ў госці запрасіць і цётку Фросю— Суседку з бліжняе паляны: Няхай і Фрося на парадак гляне.
Свіння была вясёлаю жывёлай. За раніцу аббегала ўсе сёлы Ды прыхарошвала свой чуб, Які быў дораг ёй і люб.
Аднак ніхто дзвярэй не адчыніў, Бо людзі стомлена вярталіся з палёў і ніў: Патрэбна ж торбу хлеба здабываць, Каб у галодны час каго пачаставаць.
--Ага! Мяне ж чакаюць Барсукі! Залезлі, можа, і на сукі Ды радасна крычаць— Застолле каб пачаць.
…Прыйшла Свіння пад захад сонца Ды ляскае ў аконца: --Суседзі-спадары! Вы абяцалі мне вялікія дары, Калі да вас я завітаю і голасам свінячым Рамансы праспяваю.
У адказ ёй празвінела цішыня: --Запомні, паважаная Свіння! Ідзеш ты на абед Ці нават вечарынку— Не па сукенцы мераюць, А па тваім учынку!
|
Категория: Поэзия и проза |
Просмотров: 1693 |
Добавил: Елена
| Рейтинг: 0.0/0 |
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Регистрация | Вход ]
|