Круг творчества

Пятница, 26.04.2024, 11:18

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Сентябрь » 21 » ТЫПАЛОГІЯ МІЖАСОБАСНЫХ АДНОСІН Ў ПЕСНЯХ І МАСТАЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ ВЫРАЖЭННЯ СЯМЕЙНЫХ ВОБРАЗАЎ
11:27
ТЫПАЛОГІЯ МІЖАСОБАСНЫХ АДНОСІН Ў ПЕСНЯХ І МАСТАЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ ВЫРАЖЭННЯ СЯМЕЙНЫХ ВОБРАЗАЎ

Уласік Дар’я,
Філюта Ніна Рыгораўна,
Шыловіч Яніна Іванаўна,
ДУА "Гімназія №2 г.Салігорска”


Пачатак артыкулу

І. Брат-сястра.


У сабраных песнях сустракаюцца эпізоды, якія гавораць пра тое, што ў народзе высока ставіліся ўзаемаадносіны паміж братамі і сёстрамі.

У песні " Ішлі хлопцы вуліцою” спяваецца пра тое, што салдат, праслужыўшы ў рэкрутах дваццаць пяць гадоў, вярнуўшыся дадому, не застаў у жывых ні маці, ні бацькі. Перажыванні салдата па такой вялікай страце – гэта нарматыўны крызіс. Герой страціў самае дарагое ў жыцці:

От прыйшоў я да варот
Ды пытаю, дзе мой род?
А ў мяне роду няма,
Ацец, маці умерла.


Але песня не заканчваецца на такой трагічнай ноце. У канцы гучаць аптымістычныя радкі:

А ў полі тры дуба,
Ёсць ў мене тры брата,
Эй, ёсць у мене тры брата.
А на небе тры звезды,
Ёсць у мене тры сястры.


Аптымізм у тым, што лірычны герой не адзін, ёсць родныя браты і сёстры, якія дапамогуць яму перажыць адзіноту.

І тым больш, у песні ўжыты лічэбнік тры, традыцыйны для беларускага фальклору, значыць, радня ў яго немалая.

Традыцыйна браты асацыіруюцца з дубкамі, а сёстры – з зоркамі (тут "звёздамі”).

Спрадвеку нашым народам цаніліся шчырыя, дружалюбныя адносіны паміж роднымі. Незвычайна душэўным, кранальным узорам такіх адносін з`яўляецца песня "Сонца”. Пачатак песні  - традыцыйны для народных песень. Ён пабудаваны на паралелізме: зварот да сонца, чаго яно рана ўзыходзіла і позна заходзіла, і паралельна – зварот да маці, каб яна не сварылася, бо сястра прымала ў госці свайго роднага брата:

Не браніся да родна й матушка,
Быў у мене да любый госцічак,
Любый госцічак, да родный брацічок.


Цеплыню адносін паміж братам і сястрою перадаюць эпітэты любы, родны і памяншальна-ласкальныя суфіксы ў словах брац-іч-ок, госц-іч-ок, мат-ушк-а, сон-ейк-о.

Шчырасць і дружалюбнасць адносін родных прасочваецца і ў тым, што сястра не толькі сустракала і прымала свайго брата, але аказала яму вялікую павагу – правяла далёка:

То я его да ўсё праводзіла
То й за тыя леса цёмныя,
Да й за тыя садзікі вішнёвыя.


Такім чынам, з прааналізаваных песень можна зрабіць вывад: адносіны паміж братамі і сёстрамі былі блізкія, цёплыя, шчырыя. Дружба паміж імі высока цанілася, ініцыятарам шчырасці ў такіх адносінах з`яўлялася, як відаць з песні, сястра. Зразумела, у сілу свайго асабістага – жаночага, пачуццёвага складу душы.

ІІ. Маці – дачка.

Узаемаадносіны паміж маці і дачкой прасочваюцца ў многіх запісаных песнях.
У песні "Сонца” можна вылучыць наступнае: у пачатку песні  вобраз маці асацыіруецца з сонцам. Сапраўды, гэта два высокія паняцці ў жыцці кожнага. Сонца ўсіх сагравае, асвятяе, і маці, якая сагравае дзяцей сваёй любоўю. І ў той жа час угадваецца строгасць, аўтарытэт маці, калі дачка просіць, каб яна "не бранілася” на яе.

Строгасць маці прасочваецца і ў песні "Цячэ рэчанька”. У пачатку песні маці нават крыху здзіўляе сваёй суровасцю і нават бессардэчнасцю:

І [е] гадавала, дэй прыказвала:
У гасцях не бываці,
Бо як прыйдзеш ты, мая родная,
То выганю з хаты.


Воля бацькоў была на першым месцы. Калі ўжо дачка ішла замуж, павінна быць з мужам. І ў "гасцях не бываці” – гэта значыць, не сварыцца, не кідаць мужа, а жыць і цярпець. Так было спрадвеку.

У песні прасочваецца паралель паміж рэчкай, якую можна "скочыць-пераскочыць” і зваротам да маці:

Ой, аддай мяне, маменька,
За каго я хочу.


Зваротак маменька гаворыць аб просьбе выйсці замуж па каханні. Але ў жыцці часты бывала не так – не "пераскочыш” свой лёс, сваю долю, як рэчку.

У песні вельмі тонка перададзена душа маці. Калі ўпачатку яна здавалася строгай, то потым відаць, што маці моцна шкадуе сваю дачку. Мацярынскае сэрца адчувала, што дачцэ цяжка. І калі дачка праз тры гады (зноў сімвалічная лічба – тры), абярнуўшыся зязюляй, прыляцела на родны двор, мацярынскае сэрца адчула, што гэта дачка:

Не дазволю я, не дазволю я,
Ту зазюлю біці,
Бо той зязюльцы, як маёй дачцэ
На чужыне жыці.


Перажыванні, шкадаванне роднай дачкі, якая гаруе, - нарматыўны крызіс.

У жартоўнай песні "Выганяй, маці, каваля з хаты” тыповы для народных песень сюжэт: дачка, падсвядома прадчуваючы, чым усё можа скончыцца, калі да іх прыйшоў малады каваль, просіць у маці, каб тая не пускала яго ў хату, "бо каваль малады хоча начаваці”.
У песні ўжываюцца звароткі маці, мамка і дыялектная форма доню, што гаворыць аб шчырых і добрых узаемаадносінах паміж маці і дачкой.

Але ў той жа час дачка шукае прычыны, каб зноў і зноў сустрэцца з кавалём і падманвае маці:

Ох, мамка мая, кот сметанку хлебча.
[…]
Ой, мамка мая, я гароху хочу.

У гэтай песні гучыць і боязнь  маці, і каханне, якое ў канцы перавышае гэты страх, і асуджэнне вясковай маралі:

Ой, паслала мяне маці на белую гліну,
Я ж ёй прынясла малую дзяціну.


Нягледзячы на тое, што гэтая песня жартоўная, у ёй яўна прасочваецца ненарматыўны крызіс, трагедыя, якая час ад часу адбывалася ў сям`і: нагулянае дзіця, якое нараджалася не ў шлюбе:

Гэта ж тобе, мамка, да за тваю муку:
Калыхала мяне, калышы і ўнуку.


Такім чынам, можна вылучыць такія рысы ўзаемаадносін паміж маці і дачкой: строгасць, клапатлівасць, шкадаванне, перажыванне за лёс сваёй дачкі (пра маці); паслухмянасць, шкадаванне маці, павага да яе, шчырасць адносін, страх перад маці (пра дачку).

ІІІ. Нявестка – свякроў

У шэрагу сабраных песень прасочваюцца ўзаемаадносіны паміж навесткай і свякроўю. Яны традыцыйныя: ліхая, злая свякроў, якая не прымае нявестку ў сваю сям`ю, і нявестка, якая пакутуе ад гэтага.

У песні "А ў полі крапіўка пяклівая ” свякроў параўноўваецца з пякучай крапівой. Вобраз пяклівай крапіўкі зразумелы: як пякуча пячэцца крапіва, там і свякроў, магчыма, сваімі паводзінамі, сваімі словамі таксама робіць балюча, "пячэцца”:

Была ў мяне свякроў гаратлівая,
Яна не мяне як дзень, так ноч
Усё сварылася,
Уганяла ад сябе ўпроч ісці.


Звяртае на сябе ўвагу кантэкстуальны эпітэт гаратлівая, - мабыць, не ад слова  гора, гараваць, а ад слова горка. Горка ад такой свекрыві нявестцы.

Нявестка традыцыйна параўноўваецца з рабінай:

Стоіць у полі рабінка,
Без ветру стоіць, шатаецца,
Без дожджа стоіць, обліваецца.


Замужняя жанчына ўяўлялася нашымі продкамі ў вобразе рабіны, каліны. Мабыць, ад таго, што ў іх – чырвоныя ягады, якія сімвалізвалі з аднаго боку прыгажосць, а з другога – пакуты, самаахвярнасць, нагадваючы сабой кропелькі крыві.

Вобраз свекрыві ў песні традыцыйны: нашы продкі, назіраючы за жыццём, бачылі, што свякроў часта не прымала нявестку, раўнавала яе да сына, старалася выжыць яе са сваёй сям`і:

Ідзі, ідзі, нявестачка, у чыста поле,
Станеш у полі рабінкай –
[…]
Да беры, сынок, сякірачку,
Да абрубі рабінке вяршынаньку.


Трагізм у гэтай песні асабліва моцна гучыць у канцы:

Ето ж, мілок, не я, рабінка,
Ето ж, мілок, я, твоя мілка.
Разгорні лісточак, гэта ж наш сыночак.


У такіх сямейных адносінах прасочваецца ненарматыўны крызіс: свякроў разрушыла не толькі лёс свайго сына, але і ўсёй сям`і (дзіця, якое не нарадзілася).

Пра цяжкую долю маладой замужняй жанчыны пяецца і ў песні "Цячэ рэчанька”:

Жыву я гадок, жыву я другі,
На трэці не сцярпела,
Схінулася  я шэрай зазюлькай,
К роду паляцела.


Тут вобраз нявесткі падаецца праз вобраз шэрай зязюлі. Чаму зязюлі? Мабыць, продкі, назіраючы за гэтай птушкай, бачылі, што яна заўсёды адна, і кукаванне выклікала сум, здавалася, што яна штосьці шукае. Таму – не салаўём, не сарокай, а зязюляй уяўлялася маладая жанчына, якой цяжка на чужыне.

Цяжкая  сітуацыя нявесткі ўгадваецца і ў тым, з якім жаданнем яна імкнулася ў свой родны дом:

Борам ляцела, голле ламала,
Своімі крыламі,
Полем лецела да зелье кропіла
Горкімі слезамі.


Нявестка так моцна імкнулася вызваліцца з нялюбай новай сям`і, што, летучы, "голле ламала”, г.зн., не выбірала шляху. І ляцела ў слязах. Сталы эпітэт горкі таксама гаворыць аб стане душы нявесткі.

Такім чынам, можна зрабіць вывад: у прааналізаваных песнях узаемаадносіны паміж нявесткай і свякроўю былі халоднымі, недружалюбнымі. Свякроў не прымала нявестку і старалася ёй дасадзіць і нават выгнаць, загубіць яе, а нявестка пакутавала ад гэтага, часта не вытрымлівала і ўцякала з такой сям`і.

ІV. Сірата - мачаха.

Лірычныя песні заўсёды перадаюць самыя кранальныя чалавечыя пачуцці. Сярод іх – пачуцці чалавека, які не мае роднай маці.

У песні "Відна лесу палавіна” спяваецца пра сустрэчу двух маладых людзей – Міколы і Марусі. Яны гавораць, жартуючы,мабыць, пакахалі адзін аднаго. Але сустрэча азмрочваецца тым, што гэта можа не адобрыць мачаха Марусі :

Бо ў мяне чужая маці,
Будзе біць, яшчэ й ругаці.
[…]
Знай, Маруся, што сказаці,
Што б не біла цябе маці.


Нясоладка маладой дзяўчыне з няроднай маці.

Вялікае шкадаванне і спачуванне сіраце гучыць і ў песні "А на моры гібка кладка”. У пачатку песні – традыцыйная паралель: гібкая кладка на моры і  сірочэ вяселле. Так як па гібкай кладачцы цяжка хадзіць, так і вяселле, і тое жыццё, якое будзе пасля яго, таксама нетрывалае, ненадзейнае, бо не будзе каму заступіцца на сірату. Няма каму і парадавацца і наладзіць добрае вяселле:

Я на сірочом вяселлі
Дробныя слёзкі лью.


На звычайным вяселлі людзі радуюцца, а тут выдзіцьзамуж сірата. Сямейны крызіс тут нарматыўны - шкада сіраты, што не мае бацькі, маці, якія б парадаваліся за дачку і наладзілі б багатае вяселле.

Вывад: у народзе сцвярджалася: сіраце нясоладка жывецца. Ды і пры мачасе  не лепш, бо яна не шкадуе, а только сварыцца, а то і фізічна карае – б`е. Таму і аб`яднаны ў працы гэтыя два вобразы.

Мал. Ганны Сілівончык. "Жнівень"

Працяг будзе

Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 2414 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Сентябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика