Круг творчества

Пятница, 29.03.2024, 18:50

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Сентябрь » 17 » Маральна-этычныя праблемы ў народных песнях в. Ананчыцы, в. Рог Салігорскага раёна
15:15
Маральна-этычныя праблемы ў народных песнях в. Ананчыцы, в. Рог Салігорскага раёна
Уласік Дар’я,
Філюта Ніна Рыгораўна,
Шыловіч Яніна Іванаўна,
ДУА "Гімназія №2 г.Салігорска”

У творчасці яшчэ ніхто не падняўся
І ніколі не падымецца вышэй за народ.
Н. Гілевіч


Народная песня – гэта частка тых духоўных багаццяў, якія выпрацавала за стагоддзі і тысячагоддзі чалавецтва. Яна ўвабрала ў сябе непаўторную прыгажосць, шырыню душы нашага народа, усё, чым жылі нашы продкі, аб чым марылі, у што верылі, на што спадзяваліся. Нездарма гавораць, што песня  - душа народа.

Але што менавіта з гэтага багацця можа быць скарыстана сёння? Якія думкі і пачуцці з`яўляюцца для нас несумненнай каштоўнасцю, і ў чым заключаюцца іх ідэйна-мастацкія вартасці?

Менавіта гэта мы паспрабавалі высветліць у сваёй працы.

Дар’я Уласік: "Тэма гэтая мне блізкая яшчэ і тым, што народныя песні я часта чула ў сваім раннім дзяцінстве, бо праводзіла многа часу ў сваёй прабабулі ў вёсцы. Можа, тады я не звяртала на іх ўвагі, але цяпер прабабулі няма, і калі я чую народную песню, то адразу ўспамінаю сваю худзенькую прабабулю і яе голас. Таму гэту работу я прысвячаю сваёй прабабулі”.

У час працы было сабрана і даследавана 9 народных песень в. Рог і 7 з вёскі Ананчыцы Салігорскага раёна. Сярод іх сустрэліся даволі разнастайныя песні: бяседныя, сірочыя, любоўныя, салдацкія, жартоўныя, рамансы.

Асаблівую ўвагу мы звярталі на тэксталагічную апрацоўку матэрыялаў. Пры гэтым не дапускалася ніякая адвольнасць, грубае ўмяшанне ў тэкст, якое магло б хоць у нязначнай меры парушыць змест і форму, сэнс і дух народнай песні.

Запісы песень падаюцца з захаваннем ўсіх лексічных, марфалагічных і фанетычных асаблівасцей мясцовай гаворкі: напрыклад, асабовыя дзеяслоўныя формы: любіліса, сказаці; оканне: мамко, ораў. І калі я пачала запісваць пачутыя песні, захапілася глыбінёй іх зместу, паэтычнасцю вобразаў, цудоўнай фантазіяй. Дзіўна, што нашы продкі не мелі літаратурнай адукацыі, а так прыгожа ў іх атрымлівалася. Пры знешняй прастаце і схематычнасці песні змяшчаюць глыбокія душэўныя перажыванні. Спявалі пра тое, што было важна, што хвалявала. І часцей за ўсё іншае людзей хвалявалі маральна-этычныя праблемы ў сямейных адносінах.

Для аналізу гэтых праблем былі ўведзены і тэрміны з пункту гледжання псіхалогіі сямейных адносін – псіхалогіі сямейных крызісаў. У прыватнасці, нарматыўных і ненарматыўных крызісаў ў сям`і. Нарматыўныя крызісы выклікалі спачуванне, ненарматыўныя – асуджэнне. Таксама мы выявілі этнатэрапеўтычную і аўтатэрапеўтычную функцыю сабраных фальклорных матэрыялаў.

Песні выконвалі тэрапеўтычную функцыю. Якім чынам? Жанчына праспявала песню, паплакала, паскардзілася на свой лёс і трывае, церпіць далей – захоўваецца сям`я.



ЗАСТОЛЬНАЯ ПЕСНЯ. Бабулі з Ананчыц. Фота: Таццяна Гусева, Інфа-Кур'ер

У дадзенай рабоце ўпершыню сабраны і прааналізаваны з пункту гледжання мастацкай своеасаблівасці і тыпалогіі міжасобасных адносін 16 сацыяльна-бытавых песень в. Ананчыцы і в. Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці і вызначаны іх этнатэрапеўтычныя функцыі, праведзена суаднесенасць з тыпамі крызісаў у сямейнай псіхалогіі.

Матэрыял даследавання можа быць выкарыстаны ў навучальным працэсе па беларускай мове і літаратуры, а таксама пры выкладанні факультатываў па вуснай народнай творчасці, у ВНУ краіны на спецыяльнасцях філалагічнай накіраванасці (беларуская мова і літаратура), як дадатковы матэрыял для практычных і лабараторных работ па фалькларыстыцы.

Працяг будзе


Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 1741 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Сентябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика