Круг творчества

Пятница, 26.04.2024, 06:28

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Март » 7 » Надзеі Бога
01:12
Надзеі Бога
Лілія Ваўчок

Як нараджаецца дзіцятка-немаўлятка—
Яго  анёлачкі  падхопваюць, нясуць
І бласлаўляюць радасную матку
Ды з Божай волі лёс  ім наракуць…

…Так Горад наш аднойчы нарадзіўся
У клапатлівай сваёй Матухны-Зямлі.
На свята гэтае сам Бог  з’явіўся,
Перахрысціў Зямлю, сказаў: ”Жыві.

Радзі, Зямля! З тваіх багатых нетраў
Хай чэрпае народ  і хлеб, і соль.
Даю ў дапамогу Сонца, Ветры.
Пашлю і спёку вам, і восеньскую  золь.

Я Салігорскам Горад наракаю
І асыпаю незямной красой.
З аднаго боку возера пускаю,
Хай злучыцца  яно  са Случ-ракой.

                   Другая старана—лясы, дубровы.
                   Грыбных мясцін хай хопіць на ўсіх.
                   Не будзе зайздрасці—дык будзеце здаровы.
                   А хто нагрэшыць—гоніць хай грахі.  

Салёнае багацце прыхаваю
У глыб далёкую, бяскрайнюю, тугую.
А молайцам-карміцелям  згадаю:
Не дадзена мяняць Зямлю такую.

                  Вам, салігорцы, суджана гадамі
                  Шукаць, знаходзіць, верыць і кахаць.
                    Ды памятаць пра свайго Творцу ў храме.
                    Хто пра яго забыўся, то ісці шукаць.

"Адам” у вашым райскім Горад-садзе
Першапраходцам стане навякі.
Дык пераймайце па маім загадзе
Яго і спрыт, і годнасць, землякі !

                   Дзяўчат і хлопцаў я ствару на дзіва,
                   На радасць і  ўцеху  іх бацькам.
                   Я патрабую: хай растуць праўдзіва
                    І праслаўляюць Горад тут і там.

Для развіцця адкрыю ўстановы:
Садкоў пад сорак і дванаццаць школ.
Ствару для навучання ўсе ўмовы.
І пасялю на полі сам Футбол.

                 У пошуках жыццёвай раўнавагі
                 Даю спакусы: грошы, прыгажосць.
                 Шукайце самі ўнутранай развагі:
                 Усе шляхі адкрыты, маладосць!

                               Прадказваю: з шахцёрскаю камандай
                               Не будзе сорамна за Горад, за свой край
                               Таму, што я вынослівасці даў ім,
                                І працалюбства, і адданасці—трымай.

Дамы  ўзвяду ў сучасным нана-стылі:
Высотныя, прывабныя –жылыя.
Але й да вёсак каб дарогі не забылі:
Нябось, бабулькі  і дзяды яшчэ жывыя!

                   Засею  клумбы кветкамі, травіцай.
                   Дам кожнаму  ў жыццё па дзве рукі:
                   Няхай шчыруе, каб маглі дзівіцца
                   З яго заўзятасці суседзі-дружбакі.

У  воблікі  ўсім пашлю ўсмешку.
І вочы я напоўню дабрынёй.
А душы? Каб не крыўдна—уперамешку:
Няхай працуе кожны над сваёй…”

                  І Бог ачнуўся. Ён спяшаўся ў Неба .
                   Нязручна ж яму столькі  між людзей:
         -Хай будзе хлеб надзённы і да хлеба…
                  Ці ж маем права мы не апраўдаць Надзей?
Категория: Поэзия и проза | Просмотров: 1224 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Март 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика