Круг творчества

Пятница, 26.04.2024, 13:08

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2015 » Февраль » 25 » Свята роднай мовы ў нашай школе
12:36
Свята роднай мовы ў нашай школе

Рудэнка Людміла Раманаўна

Гісторыя Міжнароднага свята роднай мовы вядзе свой адлік ад 1957 года.

Прапанавала абвясціць гэта свята невялікая азіяцкая краіна Бангладэш: там 21 лютага 1957 года, адстойваючы сваё права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў.

У нашым рознагалосым свеце больш за шэсць тысяч моў.Палова з іх пад пагрозай знікнення. Іменна для іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла дзень роднай мовы. Але для носьбітаў любой мовы гэта нагода яшчэ раз задумацца аб лёсе роднай мовы, на якой вымавілі першае слова.

21 лютага – нагода задумацца і жыхарам Беларусі аб лёсе роднай мовы. Яна шмат не патрабуе, але павінен быць у чалавека абавязак любіць і зберагаць родную мову, абараняць яе.

У нашай школе з нагоды гэтага свята прайшло шэраг мерапрыемстваў. Па-першае, 19 лютага прайшоў конкурс знаўцаў беларускай мовы і літаратуры “Буслік-2015”, па-другое, ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Шануй і беражы роднае слова”, у 5-6 класах была праведзена інтэлектуальная гульня “ Адчуем смак роднай мовы”. У вучняў была магчымасць выказаць свае думкі наконт патрэбы ў вывучэнні роднай мовы.

Выказванні вучняў на тэму “Чаму трэба ведаць родную мову?”:

Лопан Караліна, 6 клас. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову. Мы жывем у Беларусі, наша родная мова – беларуская. Але, на жаль, мы не размаўляем па-беларуску. Я хачу дасканала ведаць сваю мову. Таму прыкладваю для гэтага ўсе намаганні: рыхтуюся на ўрокі мовы сур’ёзна, чытаю мастацкую літаратуру, гляджу беларускія перадачы па тэлебачанні, спрабую ў паўсядзённым жыцці размаўляць па-беларуску.

Муха Антон, 6 клас. Калі знікне мова, тады знікне народ, і не будзе чаго аставіць нашым нашчадкам!

Боцік Аляксандр, 6 клас. Я жыву ў Беларусі. У нашай краіне – двухмоўе. Але, я лічу, што кожны беларус павінен ведаць родную мову. Без мовы не будзе будучыні ў краіны.

Высоцкая Вікторыя, 6 клас. На беларускай мове, на жаль, я размаўляю толькі на ўроках роднай мовы і літаратуры. Мне падабаюцца ўрокі, бо я з кожным днём папаўняю свой слоўнікавы запас. Я вельмі люблю разважаць на беларускай мове.

Насеня Данііл, 6 клас. У вёсцы ў бабулі я раней адчуваў сябе як іншаземец, бо палову слоў не разумеў значэння. Але з кожны днём, з кожным урокам я ўсё больш і больш разумею і люблю родную мову. І лічу, што беларусы павінны ведаць і аберагаць родную мову.

Круковіч Мікіта, 6 клас. Наша мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Мы павінны зберагчы родную мову для будучых пакаленняў. Наша мова такая меладычная, такая прыгожая, такая напеўная! Як яе не любіць і не шанаваць!?

Таміла Дар’я, 6 клас. Мы жывем у Беларусі, таму і павінны ведаць сваю родную беларускую мову. Мяне ўразіла гісторыя ўзнікнення дня роднай мовы: людзі гінулі за права вучыцца на роднай мове. Таму вывучаць і ведаць родную мову – святы абавязак кожнага беларуса.

Канановіч Аляксандра, 5 клас. Ведаць родную мову трэба, таму што без яе мы будзем кім-небудзь, але не беларусамі. Родная мова – гэта наша спадчына, наша багацце, якое засталося нам ад нашых мудрых продкаў. Таму гэты моўны скарб мы павінны захаваць для будучых пакаленняў.

Нікановіч Анастасія, 5 клас. Мы павінны ведаць родную мову, бо мы нарадзіліся тут, на Беларусі. Тут жывем, тут жылі нашы продкі. Наша мова прыгожая і меладычная, родным слоўка можна суцешыць любога чалавека. Паважаць, вывучаць, аберагаць родную мову давайце ўсе разам!

Даўгучыц Даніла, 5 клас. Дзіўна, чаму ў іншых краінах размаўляюць на роднай мове, а ў нашай вельмі мала людзей размаўляе па-беларуску?... А так хацелася,каб і мы, беларусы, з павагай адносіліся да сваёй мовы.

Данілевіч Яна, 5 клас. Абавязкова трэба ведаць і вывучаць сваю родную мову, бо калі мы не будзем  сапраўднымі  беларусамі. А яшчэ таму, што мова наша прыгожая і спеўная. Каб добра ведаць сваю мову, трэба грунтоўна вывучаць яе на ўроках мовы і літаратуры, а таксама больш чытаць па-беларуску і размаўляць у паўсядзённым жыцці.

Дрызгаловіч Ксенія, 5 клас. Родная мова – скарб радзімы, а няма роднай мовы – няма радзімы. А няма радзімы – няма і нас.

Категория: Размышления и думы | Просмотров: 1628 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Февраль 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика