Круг творчества

Понедельник, 29.04.2024, 10:40

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Апрель » 16 » Шлях да веры: ад старажытнасці да сучаснасці (біблейскія матывы ў беларускай літаратуры)
23:37
Шлях да веры: ад старажытнасці да сучаснасці (біблейскія матывы ў беларускай літаратуры)
Марына Яраховіч

Напэўна, гэта справядлівае сцвярджэнне, што сёння ў свеце шануюцца, галоўным чынам, толькі матэрыяльныя каштоўнасці. Бо тое, што мы бачым па тэлевізары, чуем па радыё ці проста назіраем вакол, наўрад ці дапаможа нам развіцца духоўна. І таму гэтак важна сёння дапамагчы маладому пакаленню не страціць духоўнасць канчаткова.

Сфарміраваць у падлетка высокія маральныя якасці, наблізіцца да веры дапаможа Біблія - скарбніца мудрасці. Магчыма, таму і выкарыстоўвалі ў сваіх творах біблейскія сюжэты і матывы пісьменнікі ўсяго свету.

Пазнаёміўшыся з творамі многіх беларускіх аўтараў я заўважыла, што сапраўдную любоў да Радзімы, высакародства, самаахвярнасць, выяўляюць менавіта тыя героі, якія вераць у Бога.

Вядома, што пасля 1917 года вера была пад забаронай, разбураліся цэрквы. Не дзіўна, што ў творчасці пісьменнікаў савецкага часу, сярод якіх Еўдакія Лось, Максім Танк, Уладзімір Жылка, Уладзімір Караткевіч, я знайшла як рэлігійныя, так і атэістычныя творы. Аднак відно, што душа гэтых аўтараў імкнецца да веры. Асабліва гэта адлюстроўваецца ў іх творчасці больш позняга перыяду.

Але заўжды, каб знішчыць здзек
з нявіннага давер’я,
з’яўляўся шчыры чалавек,
з’яўляўся добры чалавек,
з’яўляўся просты чалавек –
проста чалавек, -
і гінула нявер’е!
                            Е.Лось

Найбольш цікавай мне здалася эвалюцыя рэлігійнай тэматыкі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. У яго творах вельмі часта сустракаюцца хрысціянскія вобразы, цытуецца Біблія, што, безумоўна, было станоўчым у той час. Але не заўсёды адчуваюцца адносіны да рэлігіі як да крыніцы духоўнасці і выхавання асобы. У больш ранніх творах ("Дзікае паляванне караля Стаха”, "Хрыстос прызямліўся ў Гародні”) героі Караткевіча выказваюцца пра духоўнае са скептыцызмам і іроніяй.

Перамена адносінаў пісьменніка да рэлігіі адчуваецца ў рамане "Чорны замак Альшанскі”. Тут ужо няма насмешкі, кпінаў, а ёсць простае і ненапышлівае прызнанне значнасці Бібліі, выяўленае ў словах галоўнага героя Антона Косміча: "Шмат разоў за жыццё я чытаў Евангелле, адну з лепшых, калі не самую лепшую з гісторый, прыдуманых чалавецтвам за ўсё сваё існаванне. Прыемна мне было чытаць яе і зараз, думаць над паасобнымі мясцінамі, уяўляць”.

У паэзіі У. Караткевіча таксама адчуваюцца творчыя пошукі, яго адносіны да рэлігіі, якія мяняюцца. Часам у адным і тым жа вершы мы бачым і веру ва Усявышняга і бязвер’е. "На Беларусі Бог жыве”, - сцвярджае паэт. А падмацаванне таму – прыгажосць і багацце роднай зямлі, чысціня і духоўная моц людзей, непарыўная повязь з продкамі, гістарычная памяць. Але ў гэтым жа вершы: "І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве”. І тым не менш фінал верша гучыць як вынік сумненняў і няўпэўненасці ў існаванні Бога:

 І пра тое кожны пяе салавей
      Росным кветкам у роднай траве:
     "На Беларусі Бог жыве..." -
          І няхай да веку жыве.

Толькі ў канцы XX – пачатку XXI стагоддзя у літаратуры шырока пачалі скарыстоўвацца і распрацоўвацца сюжэты і матывы з Бібліі. Яркім прыкладам служыць творчасць Галіны Каржанеўскай, Ніны Мацяш, Рыгора Барадуліна.

Цікавымі з’яўляюцца "Псалмы Давідавы” Рыгора Барадуліна, якія паэт інтэрпрытуе па-свойму. Узяўшы за аснову розныя радочкі з Псалтыра, Барадулін дае прастору для асабістых перажыванняў, выкліканых самымі Псалмамі.

Не схавай ад мяне аблічча
Свайго... Псальм 26:9
Бачу вочы Твае,
Хоць Цябе я не бачыў ніколі.
Чую голас Твой вышні,
Хоць ніколі не чуў я Цябе.
Гэтак вязень сляпы
Бачыць вочы забытае волі,
Гэтак чуецца голас знядзелены
Немай мальбе.

Кнігай духоўнай паэзіі можна назваць зборнік яго вершаў "Ксты”, які выйшаў у 2005 годзе. Варта адзначыць, што гэты зборнік быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію, быў увогуле названы ўзорам духоўнай паэзіі.

Многія паэты выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці жанр малітвы. У вершаваных маленнях яны просяць аб вечным, неўміручым, высокадухоўным як асабіста для сябе, так і для чалавека ўвогуле, для краіны.

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі, – ускліцае Рыгор Барадулін.

Малітву ў сваёй творчасці выкарыстоўвалі Алесь Гарун, Янка Купала, Галіна Каржанеўская, Ніна Мацяш, Рыгор Барадулін і інш.

Асаблівае месца ў беларускай літаратуры XX – пачатку XXI стагоддзя, на мой погляд, займае творчасць Васіля Быкава. Нягледзячы на адмоўныя адносіны да рэлігіі ў грамадстве, у творах пісьменніка няма атэістычнай накіраванасці. Многія быкаўскія героі – людзі веруючыя, якія жывуць згодна з біблейскімі прынцыпамі і нават у самых складаных абставінах паводзяць сябе дастойна. І наадварот, здраднікі і прыстасаванцы - заўсёды ў Быкава людзі, не кранутыя святлом духоўнасці і веры.

У аповесці "Сотнікаў”, напрыклад, прычыны здрады Рыбака аўтар бачыць, у прыватнасці, у яго адмаўленні духоўных каштоўнасцяў. Паказальным з’яўляецца эпізод сустрэчы партызан з вясковым старастам Пётрам: «Засоўваючы акраец за пазуху, Рыбак кіўнуў з неадабрэннем:

     — Кніжачкі пачытваеш?
     — А што ж, пачытаць нікому не шкодзіць.
     — Савецкая ці нямецкая?
     — Біблія.
     — Цікава. Ану? Ніколі не бачыў Бібліі.
     — Не лішне б і пачытаць, — прабурчаў стараста.
     Рыбак рашуча загарнуў кнігу».

Біблейскія матывы і вобразы выкарыстоўвае аўтар і апісваючы жыццё Петрака і Сцепаніды Багацькаў у аповесці "Знак бяды”. Гэта, напрыклад, крыж, які Пятрок, спадзеючыся на дапамогу Бога, ставіць на пагорку, названым потым Галгофай. 

Крыж прастаяў да той пары, пакуль яго не павалілі камсамольцы, для якіх не засталося ў жыцці нічога святога. Яны раслі ў хатах, падкрэслівае аўтар, дзе на сцяне віселі не абразы, а "новыя багі” – Маркс, Энгельс, Ленін. ("Стары, аброслы сіваю шчэццю Гуж сядзеў, бы перад смерцю, прамы і маўклівы, туга сашчапіўшы вусны,  глядзеў кудысьці ў кут, дзе некаклі віселі абразы, а цяпер прыбіты цвікамі цьмяна свяціўся папяровы партрэт Карла Маркса”).

Сімвалічна, што сярод паліцаяў у час вайны і сын Гужа.  На думку аўтара, у самыя цяжкія хвіліны сялян падтрымлівала вера.

Яна ж робіць моцнай і Сцепаніду, у разважаннях якой нельга не заўважыць сувязь яе жыццёвых прынцыпаў з нормамі хрысціянскай маралі. У рамане мы чытаем: " Шмат што ў жыцці, асабліва гора і бяда, пераканалі яе ў тым, што з людзьмі трэба абыходзіцца па-добраму, калі хочаш, каб і да цябе адносіліся па-людску”.  "Во всем, как хотите, чтобы с вами поступали люди, так поступайте и вы с ними, ибо в этом закон и пророки”, - вучыць нас залатое правіла, сфармуляванае Ісусам у Нагорнай пропаведзі. [Мф, гл 7]

Суадноснасць з біблейскімі запаведзямі заўважаецца і ў многіх сцэнах аповесці "Аблава”.
Духоўная дэградацыя Міколкі, сына галоўнага героя, таксама пачалася з замены абразоў у сялянскіх хатах, у тым ліку і сваёй, на партрэты Маркса і Леніна.

"Уважай отца своего и мать свою, чтобы продолжить дни свои на земле”, – чытаем у Бібліі і бачым Міколку, які адмаўляецца ад раскулачанага і высланага бацькі, а потым яшчэ і кіруе аблавай на яго.

На мой погляд, вялікай смеласцю з боку Быкава было ў той час паказваць савецкую дзяржаву як дзяржаву бездухоўную, не маючую будучыні.

Выкарыстоўваюцца біблейскія матывы і ў творчасці паэтаў-землякоў. У многіх вершах Х.Гурыновіча гучыць думка, што ўсё на Зямлі ад Бога, але ад чалавека залежыць, як пражыць адмераны яму век. Знакавым, на маю думку, з’яўляецца верш "А трэба Бога ў душы насіць”, у якім аўтар заклікае ўсіх нас не ўспамінаць Бога толькі ў святы "альбо калі нам моцна забаліць”, а заўсёды жыць па Божых Законах. І ў тлуме зноў пра Бога забываем А трэ ў душы заўжды яго насіць”

Прачытаўшы верш "Мой ўзрост”, можна здагадацца, што вера ў Бога не заўсёды суправаджала паэтава жыццё (не дзіўна: Хведар Хведаравіч выхоўваўся ў бязбожны савецкі час), а прыйшла "у гэтым восеньскім узросце”. Узрост восені – сталасць. Вядома, менавіта ў такім узросце, калі чалавек шмат чаго перажыў і "усе грахі свае згадаў, Памылкі ўсе злічыў і ўдачы”, ён імкнецца да Госпада. Аўтар падкрэслівае, наколькі часта звяртаецца да Бога, фразай "ва ўзросце гэткім Бог з табой Радзей, чым ты з ім, размаўляе”. І ва ўзросце, калі адбыўся перагляд каштоўнасцей, гэта ўжо не просьбы пра надвор’е і дабрабыт, а шчырая размова з Богам, просьба ўмацаваць у веры, даць шчасце не толькі сабе але і тым, хто побач.

Нярэдка гаворыць пра Бога і Валянціна Аколава. Хоць часам здаецца, што наяўнасць рэлігійных вобразаў не з’яўляецца сведчаннем глыбокай веры паэткі, а толькі адлюстроўвае адносіны да рэлігіі яе землякоў, аднак адчуваецца, што адрачэнне ад веры Аколава лічыць пакараннем за грахі, бо страціць веру – значыць страціць нешта важнае ў жыцці, здрадзіць самому сабе:

Ці вады не піў, ці слёз не сушыў,
Што адрокся ад Бога?

Працуючы над тэмай, я стала па-іншаму глядзець на свет, на тых, хто побач са мной, адкрыла для сябе Біблію і зразумела, што вера – гэта адзінае, што можа выратаваць нас ад бездухоўнасці, маральнага калецтва, вынішчэння як нацыі. Напэўна, таму і знаходзілі сваё месца ў творах біблейскія матывы і вобразы на працягу ўсяго існавання беларускай літаратуры. А нам, падлеткам, вельмі важна чуць правільныя словы, чытаць правільныя кнігі, каб навучыцца выбіраць сапраўдныя, правільныя каштоўнасці ў жыцці.
Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 4303 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Апрель 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика