Круг творчества

Вторник, 23.04.2024, 20:05

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Ноябрь » 14 » Выхаванне духоўнасці сродкамі мастацкай беларускай літаратуры
22:36
Выхаванне духоўнасці сродкамі мастацкай беларускай літаратуры

Волчек Лилия Александровна,
учитель белорусского языка и литературы
Гимназия № 2 г. Солигорска

Перш за ўсё і вышэй за ўсё—чалавечнасць.
Я.Брыль

У жыцці нямнога паняццяў і рэчаў, якім наканавана быць бясконцымі, вечнымі. Але настаўнікам-філолагам адведзена светлая жыццёвая місія: кожны ўрок дакранацца да вечных святыняў – да высокага слова. Выкладаючы літаратуру, зноў і зноў мы імкнёмся сцвярджаць высакародныя ідэі агульначалавечых каштоўнасцей, захоўваем духоўныя скарбы нашага народа, каб перадаць наступным пакаленням. На жаль, у апошні час моладзь аддае перавагу матэрыяльным выгодам, таму сённяшнім спакусам у жыцці можа сябе супрацьпаставіць толькі духоўна моцная асоба.

Самая важная задача і магчымасць літаратуры як прадмета – спрыяць духоўнаму выхаванню. (Як падае тлумачальны  слоўнік А.Баханькава, духоўнасць – гэта ўсё, што звязана з разумовай дзейнасцю).

Варта адзначыць, што праз вывучэнне мастацкіх твораў сапраўды адбываецца маральнае выхаванне асобы.

Хіба ж можна быць раўнадушным, чытаючы В.Быкава, ведаючы яго лёс і яго погляд на вайну!?

Мабыць, сам Бог збярог нам В.Быкава для таго, каб ён расказаў аб вайне праўдзіва. Цудам яму ўдавалася выжыць у суровых абставінах, бацькі нават атрымалі звесткі аб яго смерці, некаторы час аплаквалі яго. В.Быкаў даносіць нам тое, што давялося перажыць самаму. Эпіграфамі да сваіх твораў ён абраў такія радкі: "Чым мацней я люблю жыццё – тым больш ненавіджу вайну”, "Народ жыве, пакуль жыве яго памяць”, "Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае права на будучыню”.

Чытаючы творы аб вайне, вучні суперажываюць героям, пражываюць з імі адно жыццё, робяць уласны выбар, параўноўваюць, аналізуюць, шукаюць ісціну, разважаюць, усхваляюць і асуджаюць, захапляюцца і спрабуюць ствараць свае творы.

Які спектр пачуццяў і эмоцый у сапраўднай літаратуры, у вялікіх прадстаўнікоў дасканалага ведання жыцця, яго вартасцей У.Караткевіча, І.Мележа, М.Багдановіча,М.Танка,Н.Гілевіча і інш. Задача настаўніка – накіраваць гэтыя пачуцці на ўзнёслае, узвышанае ўспрыняцце твора. Даказана, што ўменне суперажываць – гэта магутная сіла чалавека, якая фарміруе ў ім лепшыя якасці.

Тэму вайны ў беларускай літаратуры адлюстроўваюць сапраўдныя майстры слова – І.Навуменка, Б.Сачанка, І.Чыгрынаў, Р.Барадулін, П.Глебка, В.Адамчык і інш. Праз вывучэнне іх твораў можна назіраць духоўнае яднанне пакаленняў, узор гераізму і патрыятызму.

А тэма маці? Амаль кожны з беларускіх паэтаў і пісьменнікаў закранае гэтую жыццёвую, самую балючую і хвалюючую тэму. Я лічу, што адносіны чалавека да сваіх бацькоў з’яўляюцца асноўнай меркай яго вартасці, яго унутранага самавыражэння.

Аб пачуццях аўтара да маці гавораць радкі П.Панчанкі:

Голас незнаёмага можа здзівіць,

Голас сябра – на хвіліну спыніць,

Голас каханай – сагрэць сонцам лета,

Голас маці – падняць з таго свету.

І гэта сапраўды так. Паэт П.Броўка прысвяціў маці, якая загінула ў Асвенцыме, цэлую паэму пад назвай "Голас сэрца”. З.Бядуля стварыў выдатнае апавяданне "На каляды к сыну”, якое заўсёды моцна ўстрывожвае чытачоў сваім жыццёвым сюжэтам. Стаўшы багачом, сын адрокся ад сваёй маці – неадукаванай, простай, хворай жанчыны. Ён спрабуе адкупіцца ад яе любові грашыма. Але ад роспачы жанчына выпускае з рук гэтыя пякучыя паперкі, якія шалёна разносіць па дарозе вецер. Але маці ўсё даруе яму – адзінаму сыну.

Часта прыходзілася бачыць слёзы ў вачах вучняў пасля прачытвання гэтага твора. Ці ж не сучасная праблема? Ці ж не жыццёвы, павучальны ўрок?

Радуе тое, што дзейснае слова і талент пісьменнікаў здольны ачышчаць нашы душы – праз суперажыванне і часам слёзы.

Увогуле духоўны патэнцыял літаратуры – неаб’емны. Гэта і гістарычная тэма, тэма Сярэднявечча, дзейнасць асветнікаў Е.Полацкай і Ф.Скарыны, тэма Радзімы, кахання, існавання і прызначэння на Зямлі, тэма прыроды.

Спрыяе выхаванню абмеркаванне вечных праблем – адносін бацькоў і дзяцей, адносін да іншых, да самога сябе. Гэта магчымасць зазірнуць у свой унутраны свет, пазнаваць жыццё, вучыцца жыць, будаваць адносіны, будаваць сябе. У літаратуры – усё жыццё, увесь люд з яго побытам і традыцыямі, з павер’ямі і звычкамі, з культурай і мовай, якая з’яўляецца самай дарагой нацыянальнай спадчынай.

Варта заўважыць, што нішто так не ўзвышае чалавека, як яго багаты ўнутраны свет. На жаль, у цяперашні час не столькі многа свядомых чытачоў, колькі б хацелася. Далёка не кожны вучань любіць слова, умее браць ад літаратуры патрэбнае, чалавечнае. Менавіта ад ролі настаўніка залежыць цікаўнасць вучня да літаратуры.

На аснове твораў беларускай літаратуры створаны шэраг лепшых фільмаў на кінастудыі. Беларусьфільм: "Людзі на балоце”, "Вазьму твой боль”, камедыя "Паўлінка”, "Хто смяецца апошнім”; па творах В.Быкава – "Воўчая зграя”, "Дажыць да світання”, "Знак бяды”; "Дзікае паляванне караля Стаха”, "Чорны замак Альшанскі” – па творах У.Караткевіча, "Белыя росы” – А.Дударова.

Хіба ж можна прамаўчаць пра паэтаў-філосафаў – М.Танка, С.Грахоўскага, Н.Гілевіча – словы якіх можна браць за жыццёвую аснову. Кожны верш гэтых паэтаў гучыць як споведзь, як малітва:

Паспавядаўся – і стала лягчэй,

Не перад Богам,

А прад чалавекам,

Каб зніклі кашмары трывожных начэй

І страх перад нашым

Заблытаным векам.

                                                          С.Грахоўскі

Мабыць, таму беларуская літаратура такая пачуццёвая і празрыстая, што прыйшлося ёй прайсці складаны шлях: апалячванне, русіфікацыю, сталінскі рэжым. Сёння мы, чытачы, маем яе як прадмет, які прызначаны спрыяць фарміраванню кволай дзіцячай душы.

На жаль, няма агульнага рэцэпту ў выхаванні духоўнасці, але пакуль ёсць літаратура, чыстае слова, ёсць шчырыя дзеці і цёплыя іх сэрцы – будзе жыццё на Зямлі. І калі Бог будзе на першым месцы,то ўсё астатняе будзе на сваім.

А цяпер – мой погляд на праблему праз уласны верш "Празрыстасць”

Да душы мне празрыстасць людская,

Што здзіўляе сваёй чысцінёй,

Непасрэднасцю моцна кранае,

Прымушае схіліцца прад ёй.

Усё празрыста і светла навокал:

Ні камення, ні бруду нідзе.

Хараство гэта цешыць мне вока,

Не бывае тут месца бядзе.

Я няспынна іду да празрыстых.

Я зайздрошчу багаццю таму.

Я вучуся духоўна быць чыстай.

Я імкнуся шукаць. Я знайду…

Я прыйду, хоць мінаюць стагоддзі,

Бо крануцца я многіх хачу.

У сваім ратавальным паходзе

Я, Празрыстасць, усім прашапчу:

Вызваляйце сябе ад палону

Цяжкіх недугаў, нізкіх хвароб.

Асвятляйцеся. Біце паклоны –

Ёй – Празрыстасці. То ж ваш БОГ.

Прыгажосць знешняя можа захапіць сапраўднага яе прыхільніка, але, каб утрымаць яго, спатрэбіцца прыгажосць душы.

 Як ісці да прыгожага?

Асноўнай мэтай усёй літаратуры

Для навучэнца кожнага заўжды

Ідзе выхаванне ўнутранай культуры –

Праносім вечнасць тэмы праз гады.

 

Як дзейсны сродак пазнавання свету,

Як моцны стымул, шлях да перамог.

Тут ад пясчынкі ўсё і да Сусвету,

Каб толькі вучань усё бачыць мог.

 

Каб зацікавіць вучняў нашых творам,

Самому гэта трэба перажыць:

І сум, і радасць, і той боль з трывогай,

А родным словам - вельмі даражыць.

 

Каб вучні бачылі на вашым твары

Замілаванне, радасць і любоў.

І не бяда, што часам неба ў хмарах –

Мы знойдзем разам ісціну ізноў.

 

Каб успрыняцце стала эстэтычным,

Прыгожым, і станоўчым, і сваім;

А твор літаратурны – меладычным,

Выхоўваць трэба на карэнні дарагім.

 

А карані народныя, вядома ж,

У светапоглядах, культуры і быцці.

Калі твой шлях любы вядзе дадому –

Ты дасягнуў вяршынь у развіцці.

 

Мы пазнаём саміх сябе праз слова,

Мы вучымся з памылкамі другіх.

А ўсё жыццёвае знаходзім мы ў творах.

Дзе вечнае і сучаснае – кругі.

 

У паўсядзённым тым кругазвароце

Заўсёды быў і будзе чалавек.

Хай не памыліцца на рэзкім павароце,

Няхай па-боску працякае яго век.

 

А кругагляд чытацкі – неабсяжны:

Тут і Радзіма, і народ, і быт,

І шлях да ісціны, па сутнасці – прысяжны,

Хай ліхалецці адыходзяць у нябыт.

Тут і каханне, і сяброўства, здрада,

Тут і маральны выбар: зло, дабро.

Калі не дойдзеш сам, дык ёсць парада,

Ёсць слова светлае настаўніка, сяброў.

 

Як патрыётам стаць – знайдзі ў Купалы

Ды ў Коласа, у Мележа, Брыля.

У Быкава – як трэба быць трывалым,

У Караткевіча – адкуль твая ралля.

 

А філасофію, схаваную пад тэкстам,

Адчуеш у Грахоўскага, у Танка, Крапівы,

Калі ўдумліва прыгледзішся да зместу,

Тады ўбачыш сто адценняў сінявы.

 

Не варта жыць у гэтым свеце напаказ,

Бо прад сваім сумленнем мы ў адказе.

Не перад Богам нават гэты сказ,

А прад людзьмі, перад бацькамі ў сотым разе.

 

Настаўнік, мілы, міг не прапусці:

Юнацкая душа ідзе на споведзь.

Усе сумненні смела адпусці –

Ты як святар – прымай душы аповесць.

 

У душу прыгожае трапляе к нам з табою,

Калі мы ўзнёслыя, умеем спачуваць,

Калі мы плачам над чужой бядою,

І гэтых слёз не трэба нам хаваць.

 

Хіба ж бывае што мацнейшае за слова?

І што глыбейшае за сэнс яго?

У прыгожым слове тым – жыцця аснова.

Я ўсёй істотай гэта слова зберагу!

 

Я – за магутную Духоўнасць!

Я – за чалавечнасць, за святло,

Таму і Вечнае заўсёды сею,

Каб ураджай хутчэй дало яно.

Валчок Л.А.

Категория: Размышления и думы | Просмотров: 5994 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Ноябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика