Круг творчества

Среда, 24.04.2024, 01:14

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Апрель » 11 » Вобраз бацькі ў беларускай літаратуры
22:04
Вобраз бацькі ў беларускай літаратуры
Васільева Алена Паўлаўна, настаўнік беларускай літаратуры
 ДУА "Старобінская сярэдняя школа”

Тэме " Вобраз бацькі ў беларускай літаратуры” не ўдзяляецца належнай увагі. Літаратуразнауцы даследуюць возбраз маці, многа пішуць на гэтую тэму, многа артыкулау з’яўляецца на старонках газет i часопісаў. А вось бацька часта абыходзіцца ўвагай. Хаця яшчэ народная мудрасць гаворыць, што сям’я - тэта сем "Я”. I у гэтыя сем "я” абавязкова ўключаецца бацька.

У баларускай лпітаратуры многа творау, у якіх створаны цікавыя вобразы бацькоў. Возьмем адну з самых вядомых паэм у нашай літаратуры. Гэта паэма Я.Коласа " Новая зямля”, якую нездарма называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтай паэме многа увагі ўдзяляецца семейнаму выхаванню, праблемам сям’і, вучобе дзяцей. Галоўным героем з’яуляецца Міхал - бацька вял кай і дружнай сям’і. У сваёй сям’і ён карыстаецца вялІкай павагай. Дзеці слухаюцца яго, i баяцца. Міхал вельмі старанны работнік. Ён працуе лесніком i многа часу аддае рабоце. Дзеці стараюцца быць падобнымі да яго. Аднаго позірку бацькі і  яго слова дастаткова, каб вырашыць любы канфлікт. Бацька даў такі наказ "дарэктару”, які прыйшоу вучыць дзяцей:

А будзе йсці навука туга,
Паможа бацькава папруга.

I дзеці разумеюць, што гэта не жарты, што бацька гаворыць сур’ёзна, што слоў на вецер ён не кідае.

Ціавы вобраз бацькі Алеся Загорскага, Юрыя Загорскага, стварыў у сваім рамане "Каласы пад сярпом тваім” Уладзімір Караткевіч. Сапраўдны дваранін, інтэлігент, чалавек адказны перад сваей сям’ёю, Юрый Загорскі стараецца і сына выхаваць такім. Каб сын быу велікадушным, добрым у адносінах да сялян, годным свайго роду, каб не забываў сваіх продкаў, свой .. род. Нездарма так многа ў выхаванні Алеся ён адводзіць часу на гутаркі з сынам, якія даюць свой плён. Ён паказвае сыну магільнік роду Загорскіх i вучыць яго,  што памяць аб продках - самае вялікае багацце любога чалавека. Тут, на магільніку, Алесь дае клятву сваім жыццём абараняць магілы сваіхпродкаў.

У рамане "Сэрца на далоні” 1ван Шамякін даследуе адну з тэм, дзе гаворыцца, што з-за абыякавасці ў выхаванні дзяцей, недастатковай увагі да ix бацькі можа вырасці ў дзецях. Пятро Шыковіч - журналіст. Ён многа працуе, піша артыкулы, бярэцца за напісанне цэлай кнігі. На дзяцей у яго мала застаецца часу. Дзецьмі ў асноўным займаецца маці. Для Пятра гэтага дастаткова. Але мы бачым, якім разбэшчаным вырас яго сын Славік. Бачыць гэта i Шыковіч. Але бачыць, кал1 ўжо позна, калі нічога нельга вярнуць назад. Простая ісціна: " Малыя дзеткі - малыя бедкі”- становіцца зразумелай для бацькі вельмі позна.

Апавяданне 1вана Навуменкі "Новая хата” паказвае простую сям’ю: бацька, маці i сын. Хлопчык яшчэ толью дзця, але ён бачыць, якія складаныя узаемаадносіны існуюць паміж бацькамі, як бацька несправядл1ва крыўдзць маці. Ён не хоча нават новай хаты, ён хоча застацца з маці ў старой хаце, але без бацькі. Псьменнік аналізуе, як жорсткасць бацькоў можа яшчэ ў дзяцінстве пакалечыць дзіцячую душу.

Як не хапае дзіцяці бацькі, раскрывае у сваім вершы "Бацьку” Рыгор Барадулін. Бацька паэта загінуў у час вайны, але хлопчык чакае яго з фронту ўсе роўна:

Паверыць цяжка мне таму,
Што болыш не прыйдзеш ты дадому... - піша паэт у сваім вершы.
 Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль скрозь шкло партрэта.
І бачыш, вырас сын які,
Скажы хоць слова для прывета.

Складаныя ўзаемаадносіныы ў сем’ях малюе i 1ван Мел еж у "Палескай хроніцы”. У другой кнізе хронікі ён паказвае аднаго з герояу, Васіля, сямейным чалавекам, бацькам маленькага сына. Сам Васіль вырас бязбацькавічам i ведае, як гэта цяжка расці без бацькі. I калі перад Васілём паўстае праблема выбару: ці шчасце з Ганнай (а для гэтага патрэбна кінуць сям’ю), ці застацца ў сям’і, ён выбірае  другі шлях. Яго трымае у сям’і маленькі сынок, які можа вырасці таксама бязбацькавічам.

У аповесці Максіма Гарэцкага "Ціхая плынь” мы бачым лёс нешчаслівай сям’і. Галоуны герой аповесці - хлопчык па інені Хомка. Ён забігы, замкнуты, з яго ўсе смяюцца. А стаў ён такім з-за свайго бацькі. Бацька Хомкі велымі любіць выпіць. А выпіўшы, становіцца такім злосным, што не толькі сям’я, але ўсё сяло яго баіцца. Бацька ніколі не меў ласкавых слоў для сына. Наадварот, толькі лаянку i бойкі бачыў хлопчык ад свайго бацьк1. З-за яго хлопчык стау такім палахлівым, пры любым гучным слове ён уздрыгваў. Хомка не мог нават вучыцца ў школе, бо з яго ўсе смяяліся.

У аповесщ Міхася Лынькова "Міколка-паравоз” створаны зусім іншы вобраз бацькі. Бацька Міколкі - чыгуначнік, ён машыніст паравоза. 3 кожнай паездкі ён прывозіць што-небудзь для Міколкі: то кавалачак "зайцавага хлеба”, то гайку, то цукеркі. Хлопчык заўседы з нецярпеннем чакае бацьку. I яшчэ ён абавязкова хоча стаць машыністам, такім, як бацька. Добры прыклад бацькі натхняе хлопчыка, бо яго бацька - узор бацькі i чалавека.

У вершы Аркадзя Куляшова " Балада аб чатырох заложніках” паэтам створаны гераічны вобраз партызанскага камандзіра Міная Шмырова. Гэта быў храбры, бясстрашны камандзір. За яго галаву фашысты давалі вялікія грошы. Але не знайшлося ніводнага чалавека, які б выдаў яго. I тады фашысты прыдумалі новы ход: яны ўзялі ў палон траіх яго дзяцей i паставілі ультыматум: калі ён здасца у рукі фашыстаў, яны выпусцяць яго дзяцей.

Цяжка было прыняць бацьку Мінаю рашэнне: ён усе-такі не пакінуў  сваіх партызан, бо яны былі для яго як дзеці. I пасля гэтага ўчынку ў яго душы было вялікае сумненне: правільна ці не ён зрабіў. А Куляшоў развявае гэтыя сумненні ў канцы верша: ”Вось i ўсе. Перад бацькам Мінаем станьце ўсе бацькі на калені”.

Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 7715 | Добавил: Ирина | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Апрель 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика