Круг творчества

Пятница, 19.04.2024, 22:02

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Апрель » 1 » Вясновы настрой. Лірычная мініяцюра
22:02
Вясновы настрой. Лірычная мініяцюра
 Алена Леанідаўна Данілевіч

Вясна. Раніца. Я іду па вуліцы роднага пасёлка. Сёння я не спяшаюся, іду павольна, з асалодай удыхаю вясновае паветра. Вакол гучыць ледзь чутная музыка. Яна чуецца ў звоне кропель, што падаюць на дол, у журчанні імклівых ручайкоў, у павевах ласкавага ветрыку. Ёю прасякнута паветра, яна рвецца на зямлю з першай песняй шпака, з цёплымі промнямі сонца… Яна ва ўсім, таму што гучыць у душы…На сэрцы лёгка і спакойна. Вясна – мая любімая пара года. Прыемна назіраць, як абуджаецца прырода. У гэтым ёсць нешта прыцягальнае. Памятаю яшчэ з дзяцінства: у цёплыя вясновыя дзянькі з’яўляецца жаданне навесці парадак у пакоі, вакол дома, у справах, у душы… Хочацца перамен у адзенні, у прычосцы, у адносінах… У такія дні ўсё, здаецца, пад сілу.

 Ніколі не магла заўважыць, калі з’яўляюцца першыя лісцікі на бярозках. Кожны дзень глядзіш у акно, а спахопішся – прыгажуні ўжо ў зялёным убранні. І неба стала высокім і сінім-сінім. І паветра напоўнілася незвычайным водарам – водарам вясны і жыцця.

У такія вясновыя раніцы, як сёння, хораша думаецца. Асабліва востра адчуваеш сябе часткай роднай мясцінкі, усёй Беларусі. Думкі плывуць павольна. Прыходзяць на памяць словы Алеся Ставера: "Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…” І сапраўды, часта трэба выехаць за мяжу, каб зразумець, што месца беларуса тут, на роднай зямлі, сярод блізкіх людзей. Што шчаслівым сябе адчуеш толькі тады, калі зможаш рэалізаваць сябе дома, у роднай краіне. Кажуць, за мяжой людзі не толькі жывуць, але і думаюць не так, як мы. Каб навучыцца разумець іх, трэба зламаць нешта ў сабе. Навошта? Я спрабавала ўявіць, ці змагла б жыць за мяжой. Упэўнена, што не.

 Бываючы ў розных куточках Беларусі, я адчуваю гонар за Радзіму. Гонар за краіну, якая нарадзіла такіх славутых людзей, як Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына, Кастусь Каліноўскі і Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч і Уладзімір Караткевіч. За краіну, якая змагла зберагчы лепшыя набыткі гісторыі ў архітэктуры, літаратуры, мастацтве. Трапяткое пачуццё далучанасці да мінулага з’яўляецца ў душы падчас наведвання гістарычных мясцін. Кожны камень там, здаецца, захоўвае цяпло людзей, якія жылі, кахалі і ненавідзелі, радаваліся і расчароўваліся, здраджвалі і верылі шмат гадоў таму.   Адчуваю гонар за народ, у гісторыі якога не было ні адной захопніцкай вайны, а на абарону ўставалі і старыя, і малыя. Дзе нават прырода спачувала і дапамагала.  Гонар за людзей, якія, нягледзячы на складаную гісторыю, не ачарсцвелі, змаглі захаваць, у большасці сваёй,  чуласць, гасціннасць, спагадлівасць да людзей і жаданне дапамагчы. Гэтыя якасці заўсёды вызначалі маіх землякоў. Гонар за сучасную моладзь, пад сілу якой перамогі на разнастайных міжнародных прадметных алімпіядах і конкурсах, спартыўных спаборніцтвах.

Мне падабаецца, што нашы гарады спалучаюць у сабе сучасныя еўрапейскія рысы і самабытнасць гістарычнага мінулага. А ў вёсцы можна яшчэ знайсці старэнькі бабулін куфар і дакрануцца да сваіх каранёў, да самых вытокаў жыцця. Пачуць ад старажыла трапнае слова, якое выражае самую сутнаць прадмета або з’явы; далучыцца да народнай мудрасці, слухаючы казкі, паданні, песні сваіх продкаў на роднай, матчынай мове. З павагай адношуся да людзей, якія зберагаюць і перадаюць у спадчыну нашчадкам традыцыі, звычаі нашага народа, падтрымліваюць і развіваюць народныя промыслы.

Жыццёвы шлях кожнага чалавека пачынаецца з сям’і. Я рада, што ў мяне вялікая і дружная сям’я. Гэта самыя блізкія для мяне людзі, якія і дапамогуць, і парадуюцца, і падтрымаюць. Мне, маці трох дочак, таксама патрэбна цяпло мамінага сэрца, і я ўдзячна лёсу, што яшэ магу яго адчуваць. Хачу даць сваім дзецям тую ж любоў і пяшчоту, якую сама атрымала ад сваіх бацькоў. Мая сям’я – гэта таксама частка маёй Радзімы.

Так, любоў да Радзімы кожны пачынае адчуваць па-свойму.  Мне ж не трэба нікуды ехаць, каб зразумець, што слова "Радзіма” – не проста набор гукаў. Для мяне пачуццё любові да Радзімы звязана з вясной.

 Можа, таму і гучыць цёплай вясновай раніцай ціхая музыка ў маёй душы.

Категория: Поэзия и проза | Просмотров: 2611 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Апрель 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика