Круг творчества

Четверг, 25.04.2024, 11:52

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Октябрь » 8 » ТЫПАЛОГІЯ МІЖАСОБАСНЫХ АДНОСІН Ў ПЕСНЯХ І МАСТАЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ ВЫРАЖЭННЯ СЯМЕЙНЫХ ВОБРАЗАЎ - 2
07:51
ТЫПАЛОГІЯ МІЖАСОБАСНЫХ АДНОСІН Ў ПЕСНЯХ І МАСТАЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ ВЫРАЖЭННЯ СЯМЕЙНЫХ ВОБРАЗАЎ - 2
Уласік Дар’я,
Філюта Ніна Рыгораўна,
Шыловіч Яніна Іванаўна,
ДУА "Гімназія №2 г.Салігорска”

Першая частка
Другая частка

V. Каханая - каханы.


У песнях, прысвечаных каханню, у асноўным пераважаюць невясёлыя матывы. Чаму? Мабыць, каханне і ёсць не толькі радасць, але і расставанне, і неразуменне адзін аднаго.
У песні "Ці мой мілой прыпаў снегам” спяваецца пра тое, як трагічна разышліся закаханыя па віне злых языкоў, нагавораў:

Судзілі нас людзі,
Што з нашала любавання
Нічога не будзе.

Пачуццё страчанага кахання, холад у адносінах перадаецца праз вобраз снегу, мяцеліцы, як сімвалу холаду:
Ці мой мілой прыпаў снегам,
Ці мяцеліцай,
Што не пайшоў вячэраці
Маёй вуліцой?

Параўнанне разышліся, як цёмная хмара сімвалізуе чарнату, сум на сэрцы дзяўчыны. І побач, як кантраст: любіліса, як ластаўкі ў стрэсе - традыцыйныя, якія часта сустракаюцца ў народнай творчасці. А вось параўнанне разышліся, як ягадкі ў лесе – рэдкае, незвычайнае. Чаму як ягадкі? Можа, таму, што ягадкі растуць паасобку.
У песні "Смутнай вечар” таксама гучыць матыў расставання з любым. Ужо сам пачатак – назоўнікі вечар, ранак, ужываюцца з адным эпітэтам смутный. Гераіні сумна і ўдзень, і ўвечары:

Дзе паехаў мой каханы?
Ён паехаў, а я бачу,
Ён смяецца, а я плачу.

Дарэчы, паехаў ён на Украіну. Ад`езд на Украіну гучыць у многіх песнях. Чаму іменна на Украіну? Можа, што знаходзіцца па суседстве з нашай краінай, можа, у мінулым туды часцей ездзілі, чым, напрыклад, у Расію.

У песнях пра ўзаемаадносіны дзяўчыны і юнака часта гучыць жыццёвая ісціна. Такія песні часта выхоўвалі, падказвалі дзяўчыне, якога мужа трэба выбіраць.

У гэтым плане цікавая песня "Ораў козак з гаю да гаю”. Юнак тут – у вобразе казака, а дзяўчына – "красна дзеўка”. На просьбу казка называць яго мілым дзяўчына адказвае :

Лучшэй буду ў гаі начаваці,
Як гультая мілым называці.
Каханы павінен быць працавітым, не гультаём.

У песні "А ў полі бяроза” гучыць асуджэнне грубасці, злосці мужа:

За харошым мужам
Жонка малодзее,
А за нядобрым мужам
Лічанько марнее.

У любоўных песнях гучыць высакароднасць пачуццяў. У рамансе "Купец” малады чалавек, які сватаецца да прыгожай вясямнаццацігадовай дачкі купца:

Ты не бойся, дзяўчына,
Я пастрою мост,
Мост шырокі, прадлінны,
Аж на тысячу вёрст.

Юнак абяцае ўберагчы дзяўчыну, пераадолець наканаванасць яе лёсу.

Такім чынам, узаемаадносіны паміж закаханымі ў песнях часцей няпростыя, супярэчлівыя. Часцей сустракаюцца сюжэты пра нешчаслівае каханне. Мабыць, такога ў жыцці было больш, і такія песні выконвалі аўтатэрапетычную функцыю.

VІІ. Адзінокі, нешчаслівы чалавек

Шэраг праналізаваных песень прысвечаны адзінокаму чалавеку, часцей гэта мужчына.
Песня "Зялены дубочак на морэ схіліўса" таксама пачынаецца з паралелізму :

Зялены дубочак на морэ схіліўся,
Маладэ казачэ, чаго й зажурыўса?
У народзе асуджалася, што мужчына не жаніўся:
Судзяць меня людзі,
Што я не жаніўся,

Герой ідзе ў поле іскаць сваю долю, у другім месцы песні гэта горка доля. Эпітэт горка  гаворыць аб тым, што герою сумна, балюча ад гэтага:

Шчука-рыба й грае, яна пару мае,
А я, маладзенькі, без пары гуляю.
Крызіс у гэтай песні - нарматыўны.

Глыбока нешчаслівым паўстае герой песні  "Ой ты, каваль, каваленьку". Пачынаецца яна з пытання, якое задаюць кавалю:

Ой ты, каваль, каваленьку,
Чаго куеш ціха, памаленьку,
Ці ў цябе сталі не хватае,
Ці ў цябе угалю не мае?

Каваль не можа спакойна жыць, працаваць, у яго не падымаюцца рукі, ён "куе памаленьку".

Ён дзеліцца сваім болем, тугою:
Ёсць у меня жонка Кацярынка,
А звечара гуляці ходзіла,
Э, з поўначы дзеціну родзіла ,
А радзіўшы, у Дунай знасіла,
Знасіўшы, Бога папрасіла:
О, дай, Божа, снягі да марозы,
Што б задула следы дай дарогі.

Бывала і такое ў жыцці. Калі чытаеш, слухаеш песню, то знешне яна здаецца простай і нават схематычнай. Але калі ўважліва ўчытацца ў яе, то бачыш, якія глыбокія душэўныя перажыванні ў ёй адлюстраваны: боль, пакуты мужа за амаральнасць сваёй  жонкі і за той нечалавечы яе ўчынак. У гэтай песні - ненарматыўны сямейны крызіс.

Такім чынам, у народзе асуджалася, калі маладыя людзі жылі адзінока, асабліва мужчыны. І гэты зразумела: рашэнне стварыць сям'ю прымаў мужчына, а дзяўчыне ўсяго толькі даводзілася чакаць, пакуль яе выберуць і паклічуць замуж.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У час працы намі было сабрана і даследавана 9 народных песень в. Рог і 7 з в. Ананчыцы Салігорскага раёна. Сярод іх сустрэліся даволі разнастайныя песні: бяседныя, сірочыя, любоўныя, салдацкія, жартоўныя, рамансы.

Асаблівую ўвагу мы звярталі на тэксталагічную апрацоўку матэрыялаў. Пры гэтым не дапускалася ніякая адвольнасць, грубае ўмяшанне ў тэкст, якое магло б хоць у нязначнай меры парушыць змест і форму, сэнс і дух народнай песні.

Мы вывучылі навуковую літаратуру па фальклоры і псіхалогіі сямейных крызісаў. Вызначылі тэмы песень, згрупавалі іх па тыпах міжасобасных адносін. Прааналізавалі створаныя мастацкія вобразы членаў сям’і, сродкі мастацкай выразнасці. Суаднеслі выяўленыя тыпы міжасобасных адносін з тыпамі сямейных крызісаў у псіхалогіі. Зрабілі вывады пра змяненні нарматыўнасці сямейных крызісаў на працягу часу і пра псіхатэрапеўтычную функцыю сабранага фальклорнага матэрыялу.

Вывады:
1.    Адносіны паміж братамі і сёстрамі былі блізкія, цёплыя, шчырыя. Дружба паміж імі высока цанілася, інітыятарам шчырасці ў такіх адносінах з`яўлялася, як відаць з песень, сястра.
2.    Узаемаадносіны паміж маці і дачкой: строгасць, клапатлівасць, шкадаванне, перажыванне за лёс сваёй дачкі (пра маці); паслухмянасць, шкадаванне маці, павага да яе, шчырасць адносін, страх перад маці (пра дачку).
3.    Узаемаадносіны паміж нявесткай і свякроўю былі халоднымі, недружалюбнымі. Свякроў не прымала нявестку і старалася ёй дасадзіць і нават выгнаць, загубіць яе, а нявестка пакутавала ад гэтага, часта не вытрымлівала і ўцякала з такой сям`і.
4.    Сіраце нясоладка жывецца. Ды і пры мачасе  не лепш, бо яна не шкадуе, а только сварыцца, а то і фізічна карае – б`е.
5.     Узаемаадносіны паміж закаханымі ў песнях няпростыя, супярэчлівыя. Часцей сустракаюцца сюжэты пра нешчаслівае каханне.
6.    У народзе асуджалася, калі маладыя людзі жылі адзінока, асабліва мужчыны.

Узаемаадносіны паміж маці і дачкой засталіся нязменнымі. Толькі воля бацькоў пры выбары сабе мужа цяпер менш улічваецца.

Адносіны паміж нявесткай і свякроўю ў большасці сваёй засталіся такімі ж, толькі ў меншай ступені цяпер праяўляецца гэтая непрыязнь свекрыві да нявесткі, бо тыя ў большасці сваёй жывуць асобна, таму менш канфліктуюць. 

Ва ўзаемаадносінах паміж братам і сястрой час налажыў свае карэктывы: практычнасць і разліковасць сучаснага грамадства зрабілі адносіны больш халоднымі.

Нязменнымі засталіся перажыванні сіраты, дзяцей, якія жывуць з няроднымі бацькамі.
У наш час поўнасцю змяніліся погляды на нараджэнне дзіцяці па-за шлюбам. Калі раней гэта асуджалася, то зараз прымаецца як норма.

Поўнасцю падцвердзілася гіпотэза, што сабраныя песні выконваюць этнатэрапеўтычную, аўтатэрапеўтычную і нарматыўную функцыі.

Сабраныя песні маюць шэраг мастацкіх асаблівасцей, напрыклад, нетрадыцыйныя параўнанні (разышліся, як ягадкі ў лесе), кантэкстуальныя эпітэты (гаратлівая).

Такім чынам,  народныя песні – гэта неацэнныя скарбы народнай паэзіі і музыкі, якія ніколі не страцяць сваёй высокай вартасці, бо песні – плод паэтычнага і музычнага генію народа, вынік яго шматвяковай духоўнай дзейнасці, набытак яго калектыўнай творчасці. А ў творчасці яшчэ ніхто не падняўся і не падымецца вышэй за народ.

Мал. Ганны Сілівончык. "Снова замерло все до рассвета..."
"Снова замерло все до рассвета..."нова замерло все до рассвета..."
Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 1608 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Октябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика