Круг творчества

Среда, 24.04.2024, 22:20

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2015 » Май » 8 » Шчасце...
19:48
Шчасце...

Матэрыял падрыхтавала Рудэнка Л. Р.,

Класны кіраўнік 11 “А” класа

Кожны з нас шчаслівы, калі…

Шчаслівы можа быць любы чалавек. Трэба толькі навучыцца адчуваць яго, гэта шчасце. Устаў зранку – паглядзеў у акно, сонейка свеціць, птушкі спяваюць… І настрой падымаецца. Трэба толькі бачыць  і адчуваць шчасце, умець дарыць яго людзям. Яно вакол нас, яно ўнутры нас!

Шчасце нельга купіць, прадаць, выйграць, яго толькі можна ўзрасціць у сабе і дзяліцца з другімі. Прыемнае ласкавае слова, выпадковая ўсмешка, нечаканы званок старога сябра – хіба гэта не шчасце?..

Шчасце ў кожнага сваё… Для мяне самае вялікае шчасце – каб здаровымі былі ўсе мае родныя і блізкія людзі.

Грыцкевіч Дар’я

***

Шчасце    - гэта, калі…

У кожнага чалавека сваё разуменне шчасця. Для адных – гэта грошы, матэрыяльныя каштоўнасці, для другіх – сямейны дабрабыт, для дарослых – праца, сям’я, дом, для дзяцей – любоў і клопат дарослых…

Можа быць, багатым і жывецца лягчэй, але ж сапраўднага шчасця, сяброўства. Здароўя не купіш ні за якія грошы. Таму для мяне шчасце – гэта здароўе маіх блізкіх. Ды і ўвогуле, шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для іншых, і не баіцца падзяліцца ім з бліжнім.

Навіцкая Ангеліна

***

Калі хочаш быць шчаслівым, будзь ім!

Кожны чалавек імкнецца да шчасця. Мусіць, не памылюся, калі скажу, што ў кожным закладзены гэты пошук. Але не ўсе разумеюць, што шчасце – гэта яшчэ і яскравае сонейка, чыстае неба, цёплая ўсмешка матулі, падтрымка бацькі, каханне… Для кагосьці шчасце – новы сябар сабака, а для іншага – грошы, другому заўсёды ў радасць    - маленькія прыемныя дробязі. Для дзяцей шчасце – гэта шакалад, марожанае, паветраны шарык, для дарослых – сям’я, дзеці, добрая працаі ўтульны дом.

Мне цяжка вызначыць, што такое шчасце для мяне. Бо шчасце бязмежна. І ўсё ж паспрабую вызначыцца. Па –першае, я шчаслівая, бо ў мяне ёсць цудоўныя бацькі, усе здаровыя блізкія, па-другое, я маю верных сяброў і аднакласнікаў. Для мяне будзе вялікім шчасцем, калі з гадамі сябры застануцца сябрамі, бацькі і родныя будуць здаровыя, а ў мяне узнікне свая сям’я, Вось гэтыя рэчы для мяне самыя важныя.

Шчасце бывае рознае. Але якое б яно ні было, для кожнага яно самае прыемнае адчуванне. Мне здаецца, што мы часта яго шукаем далёка і доўга, а яно побач. Азірніцеся, адчуйце радасць кожнага імгнення, конага дня.

Калі хочаш быць шчаслівым, будзь ім!

Таболіч Наталля

***

Сакрэт шчасця

Шчасце чалавека – гэта адна з найвялікшых загадак і памылак чалавецтва. Кожны з нас імкнецца стаць шчаслівым, а калі не вельмі атрымліваецца – мы пераконваем сябе і другіх у тым, што ты шчаслівы, ці што шчасця няма ў прыродзе.. Адсюль і блытаніна. Няшчасныя людзі павучаюць нас, як можна стаць шчаслівымі на аснове сваіх назіранняў. Адзін кажа: “Сакрэт шчасця ў гэтым..” Другі пераконвае ў іншым. Усе хочуць знайсці сакрэт шчасця самі…

Але не ўсе знаходзяць. На самай справе ўсе людзі не такія ўжо і розныя. Усім нам трэба чыстае паветра, цёплае сонейка, падтрымка родных людзей і сяброў. Дык давайце ж цаніць кожны дзень, кожны цёплы дотык рукі і душы.

І вялікага сакрэту няма: будзь проста сабой, будзь шчаслівы!

Альховік Кацярына

Категория: Размышления и думы | Просмотров: 6235 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Май 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика