Круг творчества

Среда, 24.04.2024, 01:10

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2014 » Март » 10 » Пара светлых надзей і летуценняў
10:05
Пара светлых надзей і летуценняў

Матэрыял падрыхтавала Рудэнка Л. Р.

8 Сакавіка традыцыйна адчыняе дзверы ў вясну – пару светлых надзей і летуценняў, час спадзяванняў і змены настрою з “зімовай спячкі “ на цудатворнае вясновае ажыўленне. Становіцца цяплей не толькі ў прыродзе, але і ва ўзаемаадносінах людзей . Цеплыня, святло, дабрыня ў гэтых незвычайных ператварэннях залежыць у першую чаргу ад жанчын. Мы  ўдзячны ім за абаяльнасць і прыгажосць, разуменне і цярпенне . Няхай заўсёды ў іх душах квітнее вясна, а шчасце і  каханне будуць вечнымі спадарожнікамі жыцця!

Прапануем вашай увазе роздумы і  разважанні  навучэнцаў нашай школы пра Жанчыну, пажаданні самаму роднаму і светламу чалавеку на Зямлі – матулі.

 

Буд-Гусаім Юлія, вучаніца 11 класа

Жанчына – захавальніца сямейнага агеньчыка, так было і будзе заўжды. У далёкім мінулым у абавязкі жанчын уваходзіла толькі прыгатаванне ежы ды выхаванне дзяцей. Але ў наш час становішча яе ў грамадстве значна змянілася, яна стала ва ўсіх адносінах на адным узроўні з мужчынамі: і ў сям’і, і ў кіраўніцтве, і на вытворчасці. Але, на маю думку, жанчына павінна быць усё ж жанчынай – прыгожай, абаяльнай, пяшчотнай. І каб так было ў сучасным жыцці, патрэбна каб мужчына зрабіў усё магчымае для гэтага і  выконваў усе патаемныя мары Жанчыны!

 

Дубіцкая Кацярына, вучаніца 11 класа

Мама, мамачка, матуля… Хіба ёсць на Зямлі слова больш ласкавае і пяшчотнае  за гэта!? Зразумела, няма. У яго ўкладзена ўся зямная пяшчота, дабрыня, любоў. На працягу ўсяго свайго жыцця -  і ў цяжкую часіну, і ў радасную хвіліну -  мы звяртаемся да самага блізкага і роднага чалавека на Зямлі – матулі. Бо яны нас любяць розных і не за нешта канкрэтнае, а проста за тое, што мы ёсць. І ніхто так не зразумее нас, як мама, і ніхто так хутка не прыйдзе на дапамогу, як яна. Дык давайце будзем старацца не прыносіць ёй горкіх хвілін і расчараванняў, а заўсёды толькі радаваць сваімі поспехамі і ўчынкамі!

 

Селівестрава Вераніка, 11 клас

Маці – кароткае слова, але колькі сэнсу закладзена ў ім…Памятаю, як вяла мяне мама ў першы клас, моцна трымаючы за руку і перажывала за новы этап у маім жыцці. Яна заўсёды была побач, калі патрэбна была дапамога: і літары першыя дапаможа пісаць, і параду дасць карысную, калі з сябрам пасварыўся. Яна  прытуліць да грудзей, калі ты хварэееш, пацалуе з разуменнем, калі табе сумна. І тады не страшна жыць, і тады прасцей глядзіш на праблемы, і тады з упэўненасцю крочыш у будучае.

 

Бабко Дзяніс, 11 клас

Маці – самы родны і дарагі чалавек для кожнага чалавека. Яна дорыць сваю любоў і пяшчоту свайму дзіцяці з першых хвілін свайго жыцця. Маці – і моцны чалавек, і ў той жа час такі ранімы. Таму я прызываю ўсіх: часцей радуйце іх, абдымайце, цалуйце, дарыце кветкі, гаварыце пяшчотныя і цёплыя словы самым родным і любімым людзям на Зямлі – сваім матулям!

 

Малаш Вольга, 11 клас

Прыгожае слова – матуля…Колькі ў ім цеплыні і пяшчоты! Пра маму можна гаварыць бясконца. Для кожнага дзіцяці – гэта самы блізкі чалавек па жыцці. Мама дорыць нам жыццё, перажывае з намі ўсе трывогі і радасці, у цяжкую часіну яна першая табе дапаможа. Я велмі люблю сваю матулю, стараюся не крыўдзіць яе, не расчароўваць сваімі паводзінамі. Я ў любым узросце буду яе любіць, дапамагаць, шанаваць!

 

Высоцкая Вікторыя, 5 клас

                           Матуля

Дзякуй Богу, што жыве на свеце маці!

Радней чалавека на свеце няма:

Таму яе трэба любіць,  шанаваці,

Абдымаць, цалаваць матульку зрання!

Няхай яе вочы, як зоркі, свецяцца,

Як сонейка, іскрыцца мамін твар,

Усмешкай позірк яе квеціцца

І здзейсніцца цэлы букет яе мар!

 

Категория: Поэзия и проза | Просмотров: 1288 | Добавил: Елена | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Март 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика