Круг творчества

Среда, 24.04.2024, 20:02

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2014 » Сентябрь » 20 » Народная педагогіка дзеда Рамана
20:44
Народная педагогіка дзеда Рамана

Рудэнка Настасся, 11 клас

Рудэнка Людміла  Раманаўна,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Любіць саху, пчалу, зямлю

І аднаму маліцца богу –

Нялёгкай працы, мазалю.

Таму і праўнуку і ўнуку

Было няміла нішчыць, біць;

Ён вывучаў адну навуку,

Адно евангелле: рабіць…

Е. Лось

Мой дзядуля належыць да таго пакалення палешукоў  (а родам ён з Палесся), якія адрозніваюцца глыбокім разуменнем жыцця, сапраўднай, а не паказной выхаванасцю. І нягледзячы на сучасны век, такі тлумны і непрадказальны,  ён не страціў аптымізму, веры і надзеі ў заўтрашні дзень. Яму ўжо 80 гадоў, а ён маладзейшы душой за многіх з нас. Я лічу, што духоўнасць у такіх людзей, як мой дзядуля, не страчваецца, а, наадварот, набывае яшчэ большую глыбіню і чысціню.  

Жыццёвая мудрасць і ўнутраная інтэлігентнасць дзеда Рамана  выяўляецца ва ўсім: у паводзінах, парадах, жартах.. За  яго трапнае слова, слушную параду, сціпласць і працавітасць любяць яго не толькі блізкія, але і аднавяскоўцы.

З маленства чула ад дзядулі то калыханкі і забаўлянкі, то казкі і прыказкі… Я расла ў суправаджэнні цёплага, роднага, павучальнага, магічнага дзядулевага слова. І толькі зараз я зразумела , што гэтае народнае слоўка ніколі не сказана было проста так, без сэнсу, без выхаваўчага значэння. Так магічная сіла слова тварыла сапраўдныя цуды: яго меладычная калыханка адразу супакойвала і пераносіла  мяне ў свет мрой і надзей, казка тлумачыла правілы паводзін, лічылка развівала ўяўленне пра наваколле, прымаўка “ставіла” на месца, прымусіўшы чырванець за дрэнны ўчынак…

Я стала дарослай, а “дзядулевы казкі”  мяне не адпускаюць. Мне стала цікава, адкуль ён столькі ведае, а ці “слухаўся” ён сваіх бацькоў і ўвогуле, як раней выхоўвалі дзяцей у сям’і. У мяне нават з’явілася свая фанатэка “Успаміны дзеда Рамана”. Спачатку там з’явіліся горкія ўспаміны дзядулі пра сваё дзяцінства, апаленае вайной, потым аповед пра палескія  мянушкі. А не так даўно мае аўдыёзапісы папоўніліся старонкай “Народная педагогіка дзеда Рамана”. Пра выхаванне ў ранейшы час, пра ролю бацькі ў сям’і, пра вялікую сілу Народнага Слова распавядаў дзядуля мне з вялікім задавальненнем, з надзеяй, мабыць, на непарыўную повязь пакаленняў.

Прапаную аповед першы “Праца ўсяму аснова” :

   У сям’і раней кожнае дзіця мела сваю работу: або скаціну пасціць, або ў поле есці несці, прыбраць хаціну ці памыць рэнці( адзенне). Не было калі і выхоўваць іх, маралі вычытваць. А мараль гэта была ў казках, што пры лучыне расказвалі старэйшыя на печы або ў матчыных  песнях. Там табе і вучоба, і ласка, і мараль жыццёвая…Ну, а вячэра, дык гэта зусім святое. Усе абавязкова разам збіраліся за сталом. Гаварылі пра паводзіны кожнага, што ён зрабіў за дзень. Усяго тут было: і смеху,і жарту, ну і планам на заўтра.

Добра  было раней, што ў адной сям’і жылі тры пакаленні, бо вопыт перадаваўся не толькі ад бацькоў, але і ад дзядоў і прадзедаў. Вось жывучы разам, і перадавалі яны сваю жыццёвую мудрасць, парады слушныя  давалі, ды і дзетак меншых забаўлялі то казкаю, то пацешкаю.

Дзеткі раслі паслухмянымі, бо бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца. Праўду ў народзе кажуць: дзеці балуюцца ад матчынага блінца, а разумнеюць ад бацькавага дубца. Дзяцей вучылі паважаць старэйшых, звяртацца да іх на “Вы”. Хваліць іх, “распускаць” залішне не трэба было, каб не сталі ганарлівымі, нясціплымі. Гадаваліса дзеці ў любві, але ў строгасці. “Любі дзіця, як душу, а калаці, як грушу” – часта гаварыў мой дзед Гераська.

Аповед другі “Бацька – прыклад ва ўсім”:

Бацька заўсёды  меў аўтарытэт і ўладу над дзецьмі, ён быў прыкладам  для падражання. Патрабавальны і строгі, усе роўна любіў вельмі сваіх блізкіх. Маці карміла, даглядала дзяцей , а бацька – кармілец і абаронца сям’і быў.

За ім кожнае дзіця было як за каменнай сцяной, таму  паважалі і шанавалі яго ўсе сямейнікі.

Слова бацькі – закон, два разы  ён не будзе паўтараць, бо бацькавае слова дарэмна не гаворыцца. Вось таму яго распараджэнні і загады не абмяркоўваліся, а выконваліся  ўсімі дзеткамі. Бацька дапамагаў сынам будавацца, калі яны аддзяляліся ад яго, набываў скаціну, а дачкам рыхтаваў пасаг  ды грошы.

Бацька раней мог і пару для шлюбу выбраць сам дачцэ ці сыну, і яму рэдка пярэчылі, бо так было прынята спрадвеку.

Спрэчкі, балаўство дзецей бацька спыняў адным позіркам, бо вельмі ж дзеці баяліса пакарання, асабліва  дубчыкам ці вяроўкаю.. Нельга сказаць, што жорсткі быў бацька, усё  было па справядліваму, таму яго хоць і  баяліся, але паважалі і любілі.

Асабліва  вялікі ўплыў аказваў бацька  на хлопчыкаў, пасля 12 гадоў ад мамчынай апекі сын пераходзіў пад бацькаву. Бацька гатовіў для сябе пераеемніка і вучыў сыноў розным мужчынскім справам: баранаваць, касіць, араць, цяслярыць, віць вяроўку… Бацька паказваў прыклад  ва ўсім, бо людзі ж скажуць: які бацька, такі і сын. Вось ён і вучыў спрыту, мужнасці, адказнасці сваіх сыноў.

Аповед трэці “ Магічнае дзедава слова”.

Я цяпер ведаю, што раней найважнейшым сродкам выхавання з’яўлялася вусная народная творчасць – казкі, легенды, паданні, загадкі, пацешкі, прыказкі, песні…З маленства дзеці былі не толькі сузіральнікамі, а і актыўнымі ўдзельнікамі шматлікіх звычаяў, і абрадаў. Адначасова  на іх пачуцці і розум адбывалася ўздзеянне. Магічная сіла народнага слоўка тварыла сапраўдныя цуды: яно і супакойвала, і лячыла, і вучыла, і тлумачыла, і засцерагала, і раіла. Адным словам, у дзяцей , пачынаючы ўжо з калыханак, фарміравалася уласнае светабачанне, усе жанры вуснай народнай творчасці узбагачалі іх і ўзвышалі духоўна.

Сапраўднай скарбонкай народна-педагагічнай мудрасці з’яўляюцца прыказкі і прымаўкі. Для падмацавання сваіх довадаў, разваг мой дзядуля таксама часта ўжывае гэтыя крылатыя выслоўі. “Без прымаўкі і прыказкі гаворка, шчо еда без солі” – дакляруе дзед Раман. Я папрасіла яго пракаменціраваць любімыя  яго залацінкі мудрасці ( запісы прыказак зроблены з захаваннем асаблівасцей палескіх гаворак):

Адна дачка не стоіць і петачка –гавораць пра тыя сем’і, дзе адна дачушка расце рапешчанай. Мазонай.

Багатаму й чорт дзецей калышэ – гэта значыць, вельмі шанцуе заўсёды багатым.

Вінавата хата, шчо разбесціла Ігната – бацькі нясуць адказнасць за паводзіны сына. бо яны яго так выгадавалі і выхавалі.

Хто заб’е бабра, той не мае дабра – трэба любіць усё жывое.

У каго ўсе дочкі – будзе лапіць сарочкі   - многа трэба гатовіць пасагу і грошай для дочак.

Хата без хаджайкі бу тые пчолы без маткі – пра любоў да маці і важнасць яе у жыцці кожнага чалавека.

Дай еечко, дэй ешчэ аблупленэ – пра гультаёў гэтак гавораць.

Гнілая калода варочаецца – трэба працаваць, бо летом і гнілая калода варочаецца (так часта любіў гаварыць мой дзед Гераська).

У маём раду як у меду – пра дружную радзіну, род свой.

Я вельмі люблю свайго дзядулю, разумнага, мудрага, разважлівага . Нягледзячы на няпросты лёс яго, на сучаныя віхуры жыцця, для мяне ён заўсёды з’яўляецца прыкладам выхаванасці, дабрыні, унутранай прыгажосці.

Дзядулевы аповеды буду занатоўваць і далей, каб не парушыць повязь пакаленняў, каб голас жывога сведкі гісторыі роду і сям’і данесці і сваім нашчадкам.

Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 1385 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика