Круг творчества

Суббота, 20.04.2024, 11:53

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | | Регистрация | Вход

Главная » 2013 » Март » 27 » Гэта патрэбна жывым!
22:30
Гэта патрэбна жывым!
Марына Яраховіч "БН”

Дрэвы забылі пра буры і страты,
Раны свае загаіла зямля.
Толькі нічога забыць не магла ты,
Памяць мая…

   
Колькі помнікаў, мемарыяльных комплексаў, музеяў адкрыта ў памяць пра ахвяр Вялікай Айчыйнай вайны? Не пералічыць… А пра колькі спаленых мясцін і загінулых ад рук фашысцкіх катаў людзей мы не ведаем? Напэўна, столькі ж… І таму гэтак важна сёння не забываць, рабіць усё магчымае дзеля таго, каб такія важныя для нас, мінуўшчыны і будучыні падзеі, людзі, мясціны не забываліся, а вывучаліся і заўсёды заставаліся ў цэнтры ўсеагульнай увагі.

Гэтае пытанне ўсхвалявала і сям’ю Бранавіцкіх, продак якіх, Мікалай Паўлавіч, 15 лютага 1943 года змог пазбегнуць самага страшнага – быць спаленым фашысцкімі служкамі разам з дваццаццю пяццю аднавяскоўцамі, якія жыўцом загінулі ў агні. Некалькі гадоў таму былі выдадзеныя кнігі "Я з вогненнай вёскі” і "Памяць”, у якія ўвайшлі ўспаміны Мікалая Паўлавіча Бранавіцкага. Прыязджалі да яго Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік, пыталі пра пачуцці і эмоцыі, якія давялося адчуць падчас фашысцкай акупацыі. У сям’і з гонарам захоўваюць кнігу з аўтографамі аўтараў, асабістыя рэчы Мікалая Паўлавіча, фотаздымкі. Лёс прадзядулі стаў тэмай даследчай працы Ермаковіча Дзмітрыя, дзесяцікласніка нашай школы.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь нашчадкі Мікалая Паўлавіча - яго дзеці, унукі і праўнукі - вырашылі аддаць даніну памяці аднавяскоўцам – ахвярам фашызму, распачаўшы аднаўленне старога, нікому не вядомага, непрыкметнага помніка ў вёсцы Рахавічы Салігорскага раёна, дзе і адбылася тая страшная падзея.

Ідэя рэстаўраваць помнік прыйшла ўнуку Мікалая Паўлавіча Зміцеру Іосіфавічу Бранавіцкаму. Ён жыве ў Мінску, але не забывае пра родныя карэньчыкі, пра тых, дзякуючы каму мы кожны дзень можам прачынацца з добрымі думкамі пра чрарговы мірны дзень. Да ажыццяўлення яго ідэі далучыліся бацька Іосіф Мікалаевіч Бранавіцкі і сястра Алена Іосіфаўна Ермаковіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па навучальнай працы нашай школы.



У першую чаргу яны вырашылі, што трэба замяніць надпіс на помніку, адлюстраваўшы на ім не толькі факт пра згубу, а напісаўшы прозвішча кожнага спаленага ў той страшны дзень. Для гэтага яны звярнуліся да кнігі "Памяць", аднак выявілі, што там шмат недакладнасцяў. "Сярод запісаных у кнізе ёсць прозвішчы, якія наогул не сустракаліся сярод жыхароў Рахавічаў, - распавядае Алена Іосіфаўна. - Тады мае дзеці і дзеці майго брата Зміцера Іосіфавіча вырашылі абысці ўсю вёску і распытаць у людзей, хто што памятае пра ахвяр трагедыі. Так атрымалася высветліць 22 прозвішчы (23 – дзядуля, Мікалай Паўлавіч Бранавіцкі). Не далічыліся 3 чалавек (іх, на жаль, ніхто ўжо не памятае)".

Такім чынам, спадчыннікі памяці Мікалая Паўлавіча Бранавіцкага падрыхтавалі да ўсталявання добры помнік з надпісам у памяць пра амаль кожнага загінулага.

"У Салігорскам раёне шмат вёсак і жыхароў было спалена, - кажа Алена Іосіфаўна.- Ёсць помнік у вёсцы Ямнае, за якім глядзяць Хорастаўскія школьнікі. А помнік, які аднаўлялі мы, не лічыцца ні ў адным рэестры пахаванняў. Затое зараз, калі ў нас усё атрымалася, мы з дзецьмі з нашай Старобінскай школы плануем арганізоўваць паходы і добраахвотніцкія рэйды ў гэта месца з мэтай добраўпарадкавання помніка. Я думаю, гэта паслужыць для іх добрым урокам жыцця. У гэтым месцы загінулі 25 чалавек. Гэта 25 зламаных лёсаў, разбураных планаў і мар, аднятых жыццяў. Я думаю, такія паходы дапамогуць кожнаму ў чарговы раз усвядоміць усю антычалавечнасць і антыгуманнасць вайны".

Категория: Эссеистика и исследования | Просмотров: 1912 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Вход

ВШДА

Высшая школа делового администрирования

Календарь

«  Март 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Новое видео

00:11:22

37lifenews NEW YEAR EDITION

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:36

Праздник к нам приходит!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:07:27

37 lifenews 2 выпуск. 30.11.2019

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

37 lifenews

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:01

Герои давно отгремевшей войны Иван Ключник

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:26

Авдеева Герои моей семьи

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:49

Городской вопрос

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:01:41

В Е Баснер

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аввакумов. Семья - зеркало истории страны. Ч. 1

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:06

Комроты Малахов

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Поиск

Друзья сайта

Участник конкурсов


Рейтинг образовательных сайтов mega-talant.com
Mega-Talant.com
Высшая школа делового администрирования

Статистика